Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

Пане Янак і дзядзька Якубе, затусуем у нашым клубе: чым здзівіла літаратурная гасцёўня на фестывалі


        Перш за ўсё тым, што пачынаў яе сам... Янка Купала.
        Верш паэта "Трэба нам песень" прагучаў у аўдыёзапісе 1934 года. Гэты запіс вядучая гасцёўні, паэтка Таццяна Сівец, знайшла ў архівах беларускага радыё.
        А потым чыталі свае творы сённяшнія "калегі" песняра – сучасныя паэты Навум Гальпяровіч, Таццяна Сівец, Мікола Шабовіч, Міхась Пазнякоў, Міхась Башлакоў, Іна Фралова, Уладзімір Мазго, Лізавета Палеес, Алена Стэльмах.
        Выканаўца Андрэй Зыгмантовіч праспяваў песні на словы Міхася Пазнякова, Міколы Шабовіча, Навума Гальпяровіча.
        А бард Ганна Чумакова прапанавала свае песні. Раніцай паэты наведалі Вязынку. І па словах Ганны, яе вельмі расчуліла калыска песняра ў музеі. Таму першай песняй стала "Калыханка".
        "Пане Янак і дзядзька Якубе, затусуем у нашым клубе"– вось радок з другой песні Ганны. Напэўна, не цяжка здагадацца, што гэты твор дзяўчына прысвяціла песнярам.
        На фестывалі Ганна Чумакова ўпершыню. Але горад добра знаёмы ёй, бо адсюль муж Ганны.
        – Якія ў вас асацыяцыі з назвай Маладзечна? – запытала напрыканцы вядучая Таццяна Сівец.
        Асацыяцыі былі рознымі. У адных – фестываль, у другіх – маладосць. А ў паэта Міколы Шабовіча – маладзіца. У яго нават ёсць песенны тэкст "Маладзіца з Маладзечна".

        Па матэрыялах http://www.rh.by/by/439/20/17557/

Вярнуцца да спiса навiн