Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

Пераможца конкурсу маладых выканаўцаў фестывалю “Маладзечна – 2013” Валерыя Грыбусава прадставіць Беларусь на міжнародным вакальным конкурсе “Віцебск – 2015”

Салістка Нацыянальнага акадэмічнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Беларусі Валерыя Грыбусава прадставіць Беларусь на XXIV Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск – 2015”.

Удзельнікі падчас адбору выканалі песню на роднай мове, сусветны і славянскі хіты. Валерыя з гэтай задачай справілася паспяхова. Паспяховым і яркім было выступленне дзяўчыны і два гады таму, калі яна прымала ўдзел у Нацыянальным конкурсе маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні фестывалю “Маладзечна – 2013”. Тады вакалістка акрамя Гран-пры конкурсу атрымала і спецыяльны прыз імя Уладзіміра Мулявіна, а таксама запрашэнне працаваць у Нацыянальным акадэмічным канцэртным аркестры Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам прафесара Міхаіла Фінберга.

У 2013 годзе ў адным з інтэрв’ю мясцовай газеце Валерыя, тады яшчэ выпускніца Магілёўскай гімназіі-каледжа мастацтваў, падзялілася сваімі творчымі планамі: удзел у міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, штурм “Еўрабачання”, паступленне ў сталічны ўніверсітэт культуры... Як бачым, планы мэтанакіраваных і таленавітых людзей заўсёды здзяйсняюцца!

Ад усёй душы віншуем Валерыю з чарговым поспехаў у творчай кар’еры і жадаем удалага выступу на сцэне віцебскага Амфітэатра!

XXIV Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” пройдзе з 9 па 13 ліпеня. Дадатковыя мерапрыемствы запланаваны на 7-8 і 14-15 ліпеня.

XV Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2015” пройдзе з 5 па 7 чэрвеня.

Кацярына ДУДКО. Фота Яўгена СТЭЛЬМАХА.

Вярнуцца да спiса навiн