Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

Праект “Асобы эпохі”

Для тых, хто любіць цёплыя сустрэчы і душэўныя размовы, трэці год запар праходзіць праект “Асоба эпохі”, дзе героямі становяцца жанчыны-легенды. Тут можна паслухаць цікавыя гісторыі з іх жыцця, задаць пытанні і вынесці для сябе сакрэты поспеху.

У гэтым годзе гераіняй праекта стане заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, вядомая спявачка Надзея Мікуліч. Сустрэча з яркай і цікавай асобай эпохі адбудзецца ў 16.00 у малой зале Палаца культуры. 

 

“Жанчына з гітарай”

 Для кожнага артыста паўстагоддзя на сцэне – вельмі грунтоўны і паважаны тэрмін. За гэты час зроблена так шмат, пройдзены вялікі творчы шлях, бясспрэчны талент прызнан гледачамі, калегамі, крытыкамі, а прыхільнікі мараць дакрануцца да свайго куміра.

Сапраўды яркай зоркай музычнага небасхілу з’яўляецца народная артыстка Беларусі, музыкант, кампазітар, спявачка Надзея Мікуліч.

Старэйшае пакаленне памятае яе як салістку вядомага вакальна-інструментальнага ансамбля “Верасы”, бо менавіта яна запявала вядомую ўсім “Малінаўку”.

  

Дзіцячыя мары аб сцэне

Нарадзілася Надзея Анатольеўна Мікуліч у Гродзенскай вобласці, а ў першы клас ужо пайшла ў Данецку. Пераехала сям’я ва Украіну, калі дзяўчынцы было каля трох, там жа  прайшлі першыя школьныя гады. Спявала наша гераіня з ранняга дзяцінства і на пытанні дарослых заўсёды адказвала, што марыць быць артысткай. Аднак у падрастковым узросце захацела стаць настаўніцай спеваў, таму пасля восьмага класа паступіла ў Гродзенскае музычна-педагагічнае вучылішча. Па спецыяльнасці Надзея Анатольеўна папрацавала толькі падчас педагагічнай практыкі, бо ўжо падчас вучобы яна стала спяваць у жаночым самадзейным вакальна-інструментальным ансамблі “Чараўніцы” пры Палацы тэкстыльшчыкаў, і ў рэшце рэшт стала артысткай.  

 

з “Чараўніц” у “Верасы”

Калі Надзея Мікуліч была студэнткай Гродзенскага музычна-педагагічнага вучылішча, яна не толькі спявала ў ансамбле, але і вучылася граць на гітары, нягледзячы на тое, што асноўным інструментам у вучылішчы быў акардэон.

У 1971 годзе на гастролі ў абласны цэнтр прыехалі яшчэ не вядомыя тады “Верасы”. Калектыў быў выключна жаночым, створаны як альтэрнатыва мужчынскім “Песнярам”. З-за змен у складзе ім патрабавалася дзяўчына. Гэта быў лёсавызначальны шанс для маладой спявачкі, якая бачыла сябе на вялікай сцэне. Надзея Мікуліч аказалася вельмі дастойнай кандыдатурай і з легкасцю прайшла адбор. А з прыездам у Мінск у яе пачалося сапраўднае зорнае жыццё: канцэрты, гастролі, прызнанне.

 

“Малиновки заслышав голосок”

Слава да Надзеі Мікуліч, як і для гурта “Верасы” нараджалася з часам і працай. Калектыў у 70-х гадах яшчэ не набыў моц папулярнасці. Існуюць меркаванні, што сапраўдная вядомасць да музычнага ансамбля прыйшла з легендарнай кампазіцыяй “Малінаўка”. Калі для новай пласцінкі не хапала адной песні, калектыў, зрабіўшы лёгкую аранжыроўку, паспрабаваў “Малінаўку”. Аказалася, што “ўсё геніяльнае проста”. Пасля прэм’еры на цэнтральным тэлеканале, музычная кампазіцыя стала сапраўды народнай. Выступленне “Верасоў” ужо не майгло абыходзіцца без галоўнага хіта.

 

 Галоўнае – пажаніліся па каханні

 Свайго прынцаНадзея Анатольеўна ўпершыню ўбачыла на рэпетыцыі, і хай сабе не быў ён на белым мерседэсе, затое ў белым плышчы і прозвішча адпаведнае – Белы. Дарэчы, не адна Надзея кінула на хлопца вока, але саступаць спявачка не збіралася, бо сапраўднаму каханню нішто не памеха. Малады чалавек Барыс прыйшоў уладкоўвацца грузчыкам апаратуры для ансамбля. Толькі пасля высветлілася, што хлопец нядрэнна іграе на гітары. І дзякуючы свайму ўпорству і плённай працы Барыс Белы стаў спачатку адміністратарам “Чараўніц”, а пасля і дырэктарам.

З мужам яны пражылі больш за 40 гадоў разам. Ды так, што на рубінавае вяселле Барыс падараваў любай прэзент з надпісам “Вытрымалі”.  На пытанне, у чым сакрэт сямейнага шчасця, народная артыстка аднойчы абмовілася: “Галоўнае – мы пажаніліся па каханні”. А захавалася яно таму, звычайна ўсе маладыя пасля вяселля бавяць час разам, нашы героі бегалі адзін да аднаго на спатканне, таму што працавалі ў розных калектывах і часта ездзілі на гастролі. (Муж працаваў  адміністратарам у ансамблі “Чараўніцы”, а Надзея Анатольеўна ўжо ў “Верасах”).

 

Як вяселле адсвяткуеш, так жыццё і пражывеш

 Гавораць, сямейнае жыццё – гэта сумна. Толькі гэта не пра нашу пару.  Як кажуць, як вяселле адсвяткуеш, такое сямейнае жыццё цябе і чакае. А вяселле ў музыкантаў ды і падрыхтоўка да яго прайшлі цікава, ды што там – незвычыйна, як у сапраўднай творчай сям’і. Па-першае, сама нявеста, зрабіла прапанову рукі і сэрца. Па-другое, перад самым вяселлем высветлілася, што ў жаніха няма шлюбнага касцюма, таму прыйшлося пазычаць яго ў сябра і калегі Аляксандра Ціхановіча. Ну і самая цікавае ў тым, што распісалі маладых без нявесты, а святкавалі вяселле ўжо без жаніха. Такое жыццё ў іх і было: гром і маланкі іскраць, потым – цышыня і лагода. Па словах самой Надзеі Анатольеўны, па маладосці магла адстойваць сваю правату да апошняга, ды так, што да ругані, але з гадамі зразумела, што крыкамі і прэтэнзіямі нічога ў сям’і не зменіш. А потым за доўгія гады жыцця разам прыцёрліся, навучыліся разумець адзін аднаго.

Нягледзячы на ўсё, падтрымка мужа адчувалася заўсёды – і пры цяжарнасці, і пасля нараджэння дачкі, і зараз. Артыстка вельмі ўдзячна яму за магчымасць займацца любімай справай. З-за напружанага графіка пад час цяжарнасці ў Надзеі Анатольеўны прапаў голас. Не зусім знік, але высокае сапрана ператварылася ў нізкі альт. Пасля нараджэння дачкі ўрачы нават прыказалі месяц маўчаць. І ўжо пасля аднаўлення Надзея Мікуліч вярнулася не ў “Верасы”, а ў “Чараўніцы”.

 

Творчую душу спыніць немагчыма

 Па сённяшні дзень Надзея Анатольеўна піша песні, выступае з сольнымі канцэртамі. У 2017 спявачка адзначыла аж два юбілеі: асабістых 65 і 45 гадоў на сцэне. Творчы шлях выліўся ў мінулым годзе ў вялікі сольны канцэрт у Белгосфілармоніі. За плячыма артысткі шэраг канцэртаў па Беларусі, тэлевізійны праект “Залатая калекцыя беларускай песні”, з якім спявачка аб’ездзіла амаль усю Беларусь. Больш за 200 песень у выкананні заслужанай артысткі запісана ў залатых фондах Беларускага радыё.

Шмат часу бавіць наша гераіня з мужам на лецішчы. Надзея з Барысам наогул заўзятыя дачнікі. Напрыклад, Барыс самастойна пабудаваў са старога аконнага шкла цяпліцу, а вось за грады на адкрытым грунце ўжо адказвае гаспадыня. Займаюцца гэтай справай, больш сказаць, для душы. Муж гатуе сняданак, тады разам займаюцца агародам, затым яна частуе яго абедам, потым, калі няма ніякіх тэрміновых спраў, разам адпачываюць. На выхадныя прыязджае дачка з сябрамі, тады ўжо весялей. Ладкуюцца сямейныя вячэры на альтанцы, якую таксама самастойна сплёў гаспадар. Свежае паветра, прысмакі на стале, жарты, душэўныя бяседы, а ў цэнтры гэтага яна – жанчына з гітарай…

 

Цікавыя факты

- Надзею Мікуліч год чакалі ў ансамбль “Верасы”, бо маці забараніла ёй пераязджаць у Мінск, пакуль не скончыць вучобу.

- Заслужаная артыстка – апантаны рыбак. З дзяцінства бацька браў яе на рыбалку і прыхільнасці да гэтага занятку захаваліся на ўсё жыццё.

- Перад вяселлем Надзея Анатольеўна пазнаёміла свайго жаніха з каханым. Да знаёмства з Барысам Белым яна шэсць гадоў сябравала з хлапцом, але, сустрэўшы будучага мужа, зразумела, што гэта сапраўднае каханне.

- Надзея Мікуліч з Барысам Белым пранеслі праз усё жыццё моцнае сяброўства з Аляксандрам Ціхановічам і Ядзвігай Паплаўскай. Нават шлюбны касцюм жаніхоў быў адзін на дваіх. 

- У 2000 годзе Надзеі Анатольеўне прысвоілі званне заслужанай спявачкі. На тый момант яна ўжо была на пенсіі.

- Разам з мужам артыстка набыла дачны ўчастак ў 75 кіламетрах ад Мінска, які раней быў мясцовым клубам.

 

 

Вярнуцца да спiса навiн