Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

Прэс-канферэнцыя для прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі

28.05.2015

Прэс-канферэнцыя для прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі

 

27 мая ў Белдзяржфілармоніі адбылася прэс-канферэнцыя для прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі па пытаннях арганізацыі і падрыхтоўкі XV Нацыянальнага фестываля беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2015”.

Выступілі з дакладамі першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Ірына Дрыга, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Святлана Баранок, намеснік генеральнага дырэктара ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне” Павел Каранеўскі, кампазітар Алег Молчан, дырэктар ДУ “Палац культуры г.Маладзечна” Святлана Сарока, а таксама дырэктар-мастацкі кіраўнік ДУ “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь”, народны артыст Беларусі, прафесар Міхаіл Фінберг.

XV Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне пройдзе з 5 па 7 чэрвеня.


Інфармацыйны аддзел Палаца культуры г.Маладзечна.

Вярнуцца да спiса навiн