Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

Маладзечна сустракае фестываль!

У чэрвені ў Маладзечне адбудзецца мерапрыемства, якое за гады свайго існавання стала маштабнай культурнай падзеяй нашай краіны – гаворка пра ХIV Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2014”.

Свята беларускага слова і музыкі ў Маладзечне ўносіць важкі ўклад у развіццё і прапаганду творчасці айчынных паэтаў і кампазітараў, беларускіх артыстаў. У бягучым годзе фестывальная палітра мерапрыемстваў будзе не менш насычаная, запланаваны і некаторыя новаўвядзенні.

Урачыстае адкрыццё ХІV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2014” адбудзецца 13 чэрвеня на сцэне Амфітэатра. На гэтай жа пляцоўцы пройдзе III тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ў суправаджэнні Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесара Міхаіла Фінберга.

Акрамя гэтага, Маэстра і яго музыканты падораць прыхільнікам беларускага музычнага мастацтва канцэртную праграму пад назвай “70 год Перамогі”.

Завершыцца першы фестывальны дзень цырымоніяй узнагароджвання лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.

Вярнуцца да спiса навiн