Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

Райвыканкам і савет дэпутатаў павіншавалі з адкрыццём фестывалю «Маладзечна-2017»

        Дарагія ўдзельнікі і госці XVII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2017» !
Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды адкрыцця Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2017». Ён з’яўляецца культурнай візіткай нашага горада. Гэта адзіны музычны форум, які мае статус нацыянальнага і з’яўляецца адным з самых значных фестываляў, які вызначае культурную прастору сучаснай Беларусі.
         Фестываль выконвае ганаровую місію захавання і развіцця традыцый беларускай культуры, прадстаўляе лепшыя ўзоры музычнага мастацтва, адкрывае новыя творчыя імёны, дае магчымасць пазнаёміцца з творчасцю беларускіх кампазітараў і паэтаў, атрымаць асалоду ад мелодый роднага краю.
         Упэўнены, што Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2017» стане сапраўдным святам, дасць добрую магчымасць калектывам паказаць свой творчы патэнцыял, падзяліцца вопытам.
Шчыра жадаем новых дасягненняў, яркіх прафесійных і творчых ідэй! Паспяховай і плённай працы!

         РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.
         РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Па матэрыялах https://mgazeta.by/ru/maladzechna-2017/item/1321-rajvykankam-i-savet-deputata-pavinshavali-z-adkrytstsjom-festyvalyu-maladzechna-2017.html

Вярнуцца да спiса навiн