Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

Спектакль “Янка Купала: жыццё ў свеце маланак” на сцэне Палаца культуры г.Маладзечна

Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр прадставіць спектакль “Янка Купала: жыццё ў свеце маланак”. Музычная драма-версія, заснаваная на свабоднай трактоўцы падзей з жыцця класіка беларускай літаратуры.

Гэта гісторыя адной няпростай любові – народнага паэта Беларусі Янкі Купалы і Паўліны Мядзёлкі. Тут і закаханасць, і запал, і смутак.

Рэжысёр-пастаноўшчык – Міхаіл Кавальчык.

У Год малой радзімы гэты спектакль з’яўляецца данінай павагі вялікаму беларускаму паэту.

Спектакль адбудзецца на сцэне Палаца культуры ў 18.00.

Інфармацыйны аддзел Палаца культуры

Вярнуцца да спiса навiн