Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

Сталі вядомы імёны ўдзельнікаў ад Брэсцкай вобласці на Нацыянальным конкурсе маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні

У ДзУК “Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр” у рамках абласнога свята роднай мовы “Жывыя вытокі” прайшоў абласны тур Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. У адрас аргкамітэта было даслана 27 заявак на ўдзел у абласным туры конкурсу.
   
Праслухаўшы і прааналізаваўшы конкурсныя выступленні ўдзельнікаў абласнога тура конкурсу журы вырашыла рэкамендаваць для ўдзелу ў III туры Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні Нацыянальнага фестывалю песні і паэзіі наступных канкурсантаў:
    – Кацярыну Бабрыковіч (студыя вакалу “PremiumVoice”, г. Брэст);
    – Святлану Новікаву (Камянецкі РДК ДУК “Камянецкая раённая клубная сістэма”);
    – Рамана Даніловіча (Рэдзігераўскі СДК ГУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Лунінецкага раёна”).
   
Жадаем маладым выканаўцам поспехаў у музычных спаборніцтвах!
   
Інфармацыйны аддзел Палаца культуры

Заснавальнiкi фестывалю

Разработка сайтов —
www.forever.by
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў