Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

Сталі вядомы імёны ўдзельнікаў ад г.Мінска на Нацыянальным конкурсе “Маладзечна – 2016”

Горад Мінск на Нацыянальным конкурсе маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні прадставяць тры дзяўчыны: Ніна Жукоўская, Вольга Калеснікава і Вікторыя Кравец. Музычнае спаборніцтва адбываецца штогод у рамках Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2016”.

Прэтэндэнткі кожная па-свойму таленавітыя. Так, педагог па вакалу, спявачка Вольга Калеснікава стала лаўрэатам I ступені Міжнароднага тэлевізійнага конкурсу маладых выканаўцаў «Атлантык Брыз» і атрымала званне лепшай выканаўцы (ЗША, штат Фларыда, Маямі), а маладая спявачка Ніна Жукоўская ў верасні ўзяла Гран-пры IV Беларускага фэсту песні Ганны Герман “Эўрыдыка” ў Мінску.

Удзельніцы дастойныя, мэтанакіраваныя і ведаюць падыход да музычнага мастацтва.

Інфармацыйны аддзел Палаца культуры

 

Вярнуцца да спiса навiн