Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

Сталі вядомы імёны ўдзельнікаў ад Гомельскай вобласці на Нацыянальным конкурсе маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні

     У Гарадскім цэнтры культуры г. Гомеля прайшоў абласны адборачны тур Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні (“Маладзечна – 2018”.).

Па выніках Гомельскую вобласць на конкурсе прадставяць наступныя выканаўцы:

   Алег Барсукоў (г. Ветка, Гомельская вобласць)

(Выпускнік Гомельскага каледжа мастацтваў імя Сакалоўскага, удзельнік музычных фестываляў раённага, абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў. Уладальнік лірычнага барытона, таму і перавагу спявак аддае лірычным кампазіцыям.)

–        Кацярына Новікава (г. Гомель)

(Выпускніца Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, у цяперашні час з’яўляецца кіраўніком вакальнага ансамбля “Разгары” Гарадскога цэнтра культуры г. Гомеля.)

Таісія Серыкава (г. Гомель)

(Салістка музычнага гурта“KAWA”. Музыкі выконваюць аўтарскія песні на беларускай мове, у якіх паднімаюцца пытанні, хвалюючыя сучаснае пакаленне. У 2015 годзе Таісія ўдзельнічала ва ўкраінскім тэлевізійным шоў «X-фактар».)

Жадаем маладым выканаўцам поспехаўу музычных спаборніцтвах!

 

Інфармацыйны аддзел Палаца культуры

Вярнуцца да спiса навiн