Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

Сын беларускай зямлі

            Жыхары, госці горада і прыхільнікі творчасці артыста змогуць убачыць экспанаты з фондаў Нацыянальнага музея імя Ул.Г.Мулявіна і часткова з асабістага архіва сям’і Мулявіных. Таксама будзе прадстаўлена фотавыстава “Невядомыя фатаграфіі Уладзіміра Мулявіна”лаўрэата прэмій World Press Photo, Саюза журналістаў Беларусі, “Золотая Литера” Юрыя Іванова. Усе жадаючыя змогуць пазнаёмяцца з такім Мулявіным, якім бачылі толькі самыя блізкія людзі: вясёлым, усміхаючымся, з пачуццём гумару, і самае галоўнае – чалавекам, які так любіў жыццё.

            Выстава разлічана на рознаўзроставую аўдыторыю. Кожны знойдзе для сябе нешта цікавае.

 

 

             Даведка:

             Нарадзіўся Ул.Г.Мулявін 12 студзеня 1941 года ў Свярдлоўску (Уралмашзавод). Скончыўшы васьмігодку і музычную школы ў 1956 г., навучэнне музыцы працягнуў ў вучылішчы імя П.І.Чайкоўскага на аддзяленні струнных народных інструментаў. На 3-ім курсе пакінуў вучобу, каб пачаць прафесійную дзейнасць. У 17 год ён ужо працаваў гітарыстам у Цюменскай, а затым Томскай, Калінінградскай, Кемераўскай і Чыцінскай філармоніях.

             1963 год стаў лёсавызначальным для Уладзіміра Мулявіна: ён прыехаў на Беларусь, і, менавіта ў Мінску, пачалося яго ўзыходжанне як музыканта, спевака, кампазітара.

             Служба ў войску з 1964 па 1967 гг. таксама праходзіла на беларускай зямлі ў ансамблі песні і пляскі ЧБВА. Пасля дэмабілізацыі з армейскіх сяброў ім была сабрана аснова вакальна-інструментальнага ансамбля, які спачатку меў назву “Лявоны”. Назва ансамбля змянілася на “Песняры”, калі музыканты прыйшлі да свайго непаўторнага стылю і ў 1970 г. на IV конкурсе артыстаў савецкай эстрады дабіліся поспеху, атрымаўшы 2-ю прэмію (1-я не была прысуджаная).

             З вершаў класікаў беларускай і русскай паэзіі нараджаліся канцэртныя праграмы ансамбля. Чатыры з іх абавязаны Я.Купале: фолькопера-прытча “Песня пра долю” (1976), паэма-легенда “Гусляр” (1978), цыкл “Я не паэта” (1982), “Песні на вершы і рамансы” (1988).

             Народныя песні складалі каляндарна-абрадавую праграму (1980), казацкія – праграму “Вольнасць. Казацкая вольніца” (1996) і г.д.

             3 лютага 1986г. У.Р.Мулявін быў прыняты ў Саюз кампазітараў СССР. У 1973 г. мастацкі кіраўнік ансамбля “Песняры” Уладзімір Мулявін стаў заслужаным артыстам БССР, у 1979 г. – народным артыстам БССР, у 1991 г. атрымаў званне народнага артыста СССР, у 1979 г. – Заслужаны дзеяч польскай культуры. У 1994 і 2001 гг. удастоены вышэйшых дзяржаўных узнагарод Беларусі – медалі і ордэна Францыска Скарыны, ў 1998 г. узнагароджаны ордэнам “Крылаты леў” I ст. за выключныя заслугі ў справе адраджэння Айчыны ад Міжнароднай федэрацыі па правах чалавека пры ААН і ЮНЭСКА.

            Неаднаразова “Песняры” перамогалі на конкурсах і прымалі ўдзел у фестывалях, як у СССР, так і за мяжой. Былі першым ансамблем з СССР з гастролямі па ЗША, Паўднёвай Амерыцы, Азіі, Афрыкі і мн. інш.

             У 1982 г. ансамбль “Песняры” атрымалі ўзнагароду “Залаты дыск”, заснаваную міністэрствам культуры СССР і ўсесаюзнай фірмай грамзапісу “Мелодыя” за найбольшыя тыражы пласцінак.

             21 студзеня 2001 года на Алее Зорак у Маскве быў устаноўлены імянны знак “Уладзімір Мулявін і ансамбль “Песняры””.

             26 студзеня 2003 г. жыццё таленавітага артыста абарвалася.

 

Інфармацыйны аддзел Палаца культуры па матэрыялу www.philharmonic.by

Вярнуцца да спiса навiн