Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

Таццяна Сівец: “Назавіце мне імёны маладзечанскіх маладых паэтаў”

           Таццяна Сівец: “Назавіце мне імёны маладзечанскіх маладых паэтаў”

             11 чэрвеня ў межах фестывалю “Маладзечна – 2016” у паэтычную гасцёўню, якая прайшла з удзелам беларускіх паэтаў, завіталі Навум Гальпяровіч, Анатоль Зэкаў, Уладзімір Мазго. Маладзечанскіх паэтаў прадстаўляў Канстанцін Цыбульскі.

            Таццяна Сівец:

            Карэспандэнт Край.бай звярнуўся да вядучай сустрэчы Таццяны Сівец з просьбай патлумачыць адсутнасць, у тым ліку і маладых, маладзечанскіх паэтаў.

             – Скажыце, Таццяна, а чаму не выступалі паэты з Маладзечна?

             – Як не выступалі? А Канстанцін Цыбульскі?

             – А хіба больш нікога няма? А дзе маладыя?

             – Складанае пытанне. Мы стараліся запрасіць класікаў. Паэтаў, на чые вершы былі напісаныя песні, каб чалавек пачуў верш, і зразумеў, што вось перад ім аўтар тых радкоў, якія амаль кожны ведае.

             – А вы не лічыце, што праводзіць паэтычную сустрэчу ў Маладзечне без мясцовых маладых паэтаў – няправільна?

             – На наступны год, я думаю, мы іх запросім. Калі б вы мне назвалі імёны, то я б паспрыяла гэтаму. Напэўна, ім трэба больш друкавацца на старонках “Літаратуры і мастацтва”, “Полымя”.

            – Скажыце, Таццяна, гэта ваша пазіцыя як чалавека, паэта і журналіста, ці ўсё ж арганізатары так вырашылі?

            – Я не ведаю пазіціі арганізатараў, але я – аўтар сценарыя, які пісалі раз з Навумам Гальпяровічам.

               Падкрэслю, што сярод гледачоў прысутнічалі маладзечанскія паэткі Ларыса Сысун, Тамара Бярэзіна (унучка беларускага пісменніка Пятра Бітэля), Алена Ермаловіч (дачка гісторыка Міколы Ермаловіча).

               Даведка Край.бай

              Канстанцін Цыбульскі. Нарадзіўся 7 мая 1956 года на хутары Забалацце, Маладзечанскага раёна.

              Пасля службы ў арміі (1976 год), паступіў на падрыхтоўчыя курсы пры філфаку БДУ. З 1977 па 1982 гг. – студэнт гэтай навучальнай установы.

              Ад 1982 года жыве з сям’ёй на случчыне. Працаваў інспектарам па справах непаўналетніх у Слуцкім РАУС.

              У 1998 годзе пераведзены на пасаду кіраўніка прэсс-центра УУС Мінгарвыканкама, дзе працаваў да 2004 года. Падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы.

              Па матэрыялах kastus.by і http://vileyka-online.by/news/molodechno/55701

Вярнуцца да спiса навiн