Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

Тройка прадстаўнікоў ад Магілёўскай вобласці

         Тройка прадстаўнікоў ад Магілёўскай вобласці

У Магілёўская абласной філармоніі 13 лютага прайшоў абласны адборачны тур, пад час якога вызначыліся тры ўдзельнікі:
      Дзяніс Чуракоў (г.Магілёў)
(студэнт УА “Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў”, аддзяленне       
 “Мастацтва эстрады (спевы)”.  З’яўляецца актыўным удзельнікам рэспубліканскіх, абласных і гарадскіх мерапрыемстваў, канцэртаў, конкурсаў і фестываляў.  Уладальнік Гран-пры VI Міжнароднага фестывалю-конкурсу “Славянскі карагод” (г.Смаленск).  Узнагарожданы сертыфікатам на права пазаконкурснага паступлення ў Інстытут Рускага Тэатра ў г.Маскве).
      Кірыл Громаў (г.Крычаў, Магілёўская вобласць)
(Актыўны ўдзельнік усіх гарадскіх мерапрыемстваў. Лаўрэат
Міжнароднага онлайн-конкурсу творчасці “World of Art – 2017”, лаўрэат Міжнароднага фестывалю-конкурсу “Caravan Culture” (Польшча). Узнагароджаны Спецыяльнай прэміяй Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ў сацыяльнай сферы ў намінацыі “Адукацыя”).
       Аляксандр Матвеёнак (г.Асіповічы, Магілёўская вобласць)
(З’яўляецца ўдзельнікам і салістам народнага ансамбля народнай песні і музыкі “Сузор’е” сельскага Дома культуры аг.Пратасевічы Асіповіцкага раёна, удзельнік фольк-мадэрн калектыву “Куццякі” Дома культуры Асіповічы Магілёўскага культурна-спартыўнага цэнтра РУП “Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі”. Актыўны ўдзельнік міжнародных, рэспубліканскіх, абласных і раённых меропрыемстваў. Пераможца абласнога маладзёжнага праекта “Шлягер ў маім сэрцы” у рамках абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2015”.
 Жадаем поспехаў удзельнікам! Наперад да перамог!

Інфармацыйны аддзел Палаца культуры

 

Вярнуцца да спiса навiн