Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

Тры прыгажуні прадставяць Брэсцкую вобласць на Нацыянальным конкурсе маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні

         На Брэстчыне ў адборачным туры Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні перамаглі тры прыгажуні.

         Конкурс сярод маладых выканаўцаў у Брэсце стартаваў 17 студзеня. Шмат таленавітых і яркіх людзей прымала ўдзел у спаборніцтве, таму сур’ёзная  барацьба мела месца быць. Перамаглі мацнейшыя, і зусім нядаўна сталі вядомы іх імёны.

Будуць прадстаўляць Брэшчыну на Нацыянальным конкурсе маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні:

–        Полазава Святлана (г. Баранавічы, Брэсцкая вобласць)

(Навучэнка УА “Баранавіцкі дзяржаўны музычны калледж», аддзяленне       

“Мастацтва эстрады”. Удзельніца шматлікіх фестываляў і конкурсаў, асаблівую ўвагу ў музыцы надае джазаваму накірунку. Дыпламант I ступені міжнароднага конкурсу мастацтваў “Зорныя кветкі”.Кіраўнік народна-эстраднага гурта “Начало” у Доме культуры г. Ляхавічы.)

–        Пашкевіч Наталля (аг. Рубель, Столінскі р-н, Брэсцкая вобласць)

(Выпускніца аддзялення “Мастацтва эстрады” УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”. Культарганізатар ДУА “Столінскі гарадскі Дом культуры”. Удзельніца заслужаных калектываў Рэспублікі Беларусь. Прымала ўдзел у абласным туры Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ў мінулым годзе.)

–        Рудко Дар’я (г. Баранавічы, Брэсцкая вобласць)

(Навучэнка УА “Баранавіцкі дзяржаўны музычны калледж», аддзяленне       

“Мастацтва эстрады”. Актыўная ўдзельніца канцэртных праграм, якія праводзяцца ва ўстанове, горадзе і раёне. Лаўрэат і дыпламант шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.)

         Наперад да перамог! Жадаем поспехаў маладым удзельніцам!

              

         Інфармацыйны аддзел Палаца культуры

Вярнуцца да спiса навiн