Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

У Брэсце адбыўся абласны адборачны тур Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні

Адборачны тур Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ў Брэсцкай вобласці адбыўся 21 лютага. У аргкамітэт паступіла каля трыццаці заявак да ўдзелу ад выканаўцаў, аднак у другім этапе конкурснага адбору пасля праслухоўвання журы фанаграм прэтэндэнтаў далей прайшлі толькі 15 чалавек. Заключны этап абласнога адборачнага туру адбыўся падчас свята роднай мовы “Жывыя вытокі”. Па выніках выступлення журы рэкамендавала прыняць удзел у заключным – рэспубліканскім – этапе Нацыянальнага конкурсу наступным канкурсантам: - Лізавеце Войтуль (УА “Баранавіцкі дзяржаўны музыкальны каледж”); - Андрэю Карпенка (Раённы метадычны цэнтр аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта); - Андрэю Цямчыку (Раённы метадычны цэнтр аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта). Дарэчы, Андрэй Цямчык ужо прымаў удзел у конкурсе маладых выканаўцаў Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна” ў 2013 годзе і атрымаў ганаровую ІІІ прэмію.

Вярнуцца да спiса навiн