Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

Унікальная выстава беларускіх мастакоў «Вобразы мілыя роднага краю» адкрываецца ў Маладзечне 11 чэрвеня

Намеснік дырэктара па навуковай рабоце Мінскага абласнога краязнаўчага музея Наталля Палтавец 6 чэрвеня расказала Край.бай:

– Мы ўжо змантавалі выставу, заўтра вывесім анатацыі да карцін. Выстава адкрыецца ў межах XVI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі, які пройдзе ў Маладзечне 10-11 чэрвеня.

Упершыню ў нашым музеі збяруцца работы такога сузор'я знакамітых беларускіх мастакоў. Усе яны – народныя мастакі Беларусі і заслужаныя дзеячы мастацтваў краіны. Па словах Наталлі Палтавец, творы гэтых мастакоў – узор беларускага выяўленчага мастацтва канца ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў.

Сярод мастакоў, чые творы будуць выстаўленыя, – ураджэнец Маладзечна Леанід Дударэнка, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат прэміі Прэзідэнта «За духоўнае адраджэнне», кавалер ордэна Францішка Скарыны і царкоўнага ордэна Кірылы Тураўскага.

Арганізатары выставы чакаюць на адкрыццё дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея, кандыдата мастацтвазнаўства Уладзіміра Пракопцава.

Прыйдуць таксама маладзечанскія мастакі. Ансамбль Маладзечанскай дзіцячай музычнай школы забяспечыць музычнае суправаджэнне мерапрыемства.

Выстава будзе працаваць да канца чэрвеня. Уваход у Мінскі абласны краязнаўчы музей платны, але на ўрачыстае адкрыццё ён будзе вольным.

 

Па матэрыялах http://kraj.by/belarus/news/natsiyanalni-festival-belaruskay-pesni-i-paezii-u-maladzechne/-unikalnaya-vistava-belaruskih-mastakou-vobrazi-miliya-rodnaga-krayu-adkrivaetstsa-u-maladzechne-11-chervenya-fota-2016-06-06   

Вярнуцца да спiса навiн