Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

Віцебшчыну на вакальным конкурсе фестываля “Маладзечна – 2015” прадставяць тры ўдзельнікі

Віцебскі абласны адборачны тур Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні XV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2015” адбыўся ў лютым. У конкурсе прынялі ўдзел 25 вакалістаў з Віцебска, Наваполацка і раённых цэнтраў вобласці.

Па рашэнню журы, у склад якога ўвайшлі галоўны спецыяліст аддзела культуры Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Кацярына Лабука, дырэктар Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтва Ірына Абдулаева, галоўны хармайстар Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Антаніна Слінькова і вядучы метадыст гэтай установы Алена Чарных, выкладчык харавых дысцыплін Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя І.І. Салярцінскага, салістка Віцебскай філармоніі Аксана Новікава, лаўрэат ІІ ступені конкурсу маладых выканаўцаў Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2014” Андрэй Чабан, у фінал конкурсу прайшлі і ў чэрвені завітаюць у Маладзечна Дзяніс Маркевіч і Нэлі Багданава з Віцебска і Андрэй Воранаў з Докшыц.

Віншуем фіналістаў!

Вярнуцца да спiса навiн