Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

Вядомы імёны прадстаўнікоў Віцебскай вобласці на конкурсе маладых выканаўцаў у Маладзечне

Абласны адборачны тур XX Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2020” прайшоў у Віцебску.

Праслухаўшы і прааналізаваўшы конкурсныя выступленні ўдзельнікаў абласнога тура конкурсу журы вырашыла рэкамендаваць для ўдзелу ў III туры Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні Нацыянальнага фестывалю песні і паэзіі наступных канкурсантаў:

Крысціну Валер’еўну Камінскую (БДУКіМ, факультэт музычнага мастацтва);

Ніколь Войцахаўну Фургал (ДУА “Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”);

Анастасію Дзмітрыеўну Прыстаука (Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў).

Жадаем маладым выканаўцам поспехаў у музычных спаборніцтвах!

Інфармацыйны аддзел Палаца культуры

Вярнуцца да спiса навiн