Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

Вызначаны прадстаўнікі ад Гродзенскай вобласці

Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама прадставіла матэрыялы аб вакалістах, якія выступяць на Нацыянальным конкурсе маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Творчы форум адбудзецца ў чэрвені ў рамках Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна - 2016”.

Абласны адборачны этап адбыўся 17 сакавіка на базе Гродзенскага каледжа мастацтваў. Усяго за ўдзел у Нацыянальным конкурсе змагаліся 30 чалавек. Па выніках адборачнага тура журы вылучыла траіх: Ксенію Бучылка - супрацоўніка ДУК “Гродзенская абласная філармонія”, Ігара Дударчыка - ААТ “Газпромтрансгаз Беларусь г.Слонім” і Анастасію Ляскоўскую - навучэнку УА “Лідскі дзяржаўны музычны каледж”.

 Інфармацыйны аддзел Палаца культуры.

Фота fotobelta.by

Вярнуцца да спiса навiн