Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

Вызначаны прадстаўнікі Віцебскай вобласці Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні

Вызначаны прадстаўнікі Віцебскай вобласціНацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні

 

         Віцебск – горад авангарднага мастацтва, музычных і харэаграфічных фестываляў, дзе пражываюць таленавітыя людзі, імёны якіх вядомыя нават далёка за межамі рэспублікі.

         У Віцебску прайшоў адборачны тур Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларуская эстраднай песні, дзе былі вызначаны канкурсанты, якія прадставяць паўночна-ўсходнюю вобласць на музычным спаборніцтве ў рамках Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна 2018”.

 Па выніках адборачнага тура журы вылучыла траіх канкурсантаў:

          –  Надзея Аўласевіч (г.Віцебск)

          (Працуе ў УА “Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў”, пастаянная ўдзельніца культурна-масавых мерапрыемстваў установы, горада і раёна. )

–        Аляксандр Падвіцельскі (г.п.Расоны, Віцебская вобл.)

           (Тытулованы выхаванец ўзорнай студыі эстраднай песні “Надзея” г.п.Расоны, пераможца многіх конкурсаў і праектаў самадзейнай песеннай творчасці абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў. )

–        Анастасія Лейкіна (г.Віцебск)

(Прымае актыўны ўдзел у культурным жыцці вобласці, стала пераможцай першага афіцыйнага міжнароднага інтэрнэт-конкурсу “Твой Голос — YourVoice”.)

З кожным годам узровень майстэрства ўдзельнікаў расце, і, зразумела, што барацьба будзе сур’ёзнай. Пажадаем канкурсантам поспехаў.

 

         Інфармацыйны аддзел Палаца культуры

Вярнуцца да спiса навiн