Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

XVІІІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2018» пройдзе 8-9 чэрвеня

Гэтая інфармація была агучана на пасяджэнні аргкамітэта ў Палацы культуры. 


Сустрэча гасцей з суседніх раёнаў, арганізацыя творчых мерапрыемстваў, забаўляльных пляцовак, пунктаў грамадскага харчавання і гандлёвых месцаў, бяспекі дарожнага руху і грамадзян, навядзенне парадку ў горадзе, рэклама фестывалю – гэта і многае іншае абмяркоўвалі на пасяджэнні прадстаўнікі ключавых службаў раёнаў. Праводзілася яно пры ўдзеле першага намесніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Святланы Баранок, а таксама прадстаўнікоў раённага выканаўчага камітэта.

-- Нам нельга апускаць высокую планку культурнай сталіцы вобласці. І гэта тычыцца абсалютна ўсіх сфер дзейнасці, -- зазначыла намеснік старшыні райвыканкама Алеся Лукоўская, якая таксама ўдзельнічала ў пасяджэнні аргкамітэта. -- Неўзабаве адбудзецца шэраг іншых знамянальных падзей, у тым ліку і прысвечаных 630-годдзю Маладзечна. 

На Палац культуры ўскладзены найбольшы аб’ём работы па падрыхтоўцы Нацыянальнага фестывалю, што ўпершыню адбыўся чвэрць стагоддзя таму. І сёлета яму надаецца асаблівая ўвага. Галоўнымі тэмамі стануць Год малой радзімы і 80-годдзе Міншчыны, а таксама творчасць народнага артыста СССР і Беларусі Ігара Лучанка, які, дарэчы, у жніўні адзначыць сваё 80-годдзе. Менавіта яго лёсу і дзейнасці будзе прысвечана праграма адкрыцця фестывалю. Пачынаючыя і папулярныя спевакі выканаюць творы Лучанка ў суправаджэнні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.

Адкрыццё і закрыццё «Маладзечна», па традыцыі, адбудзецца ў Летнім амфітэатры. А вось конкурс маладых выканаўцаў-эстраднікаў, які нязменна лічыцца інтрыгай фестывалю, цалкам «пераедзе» ў Палац культуры. Удзельнікі прадставяць па дзве песні – пад фанаграму «мінус 1» і з аркестрам Фінберга. 
Нагадаем, што сярод канкурсантаў будзе і наша зямлячка Марыя Субач.

Наогул, чакаецца мноства цікавых мерапрыемстваў, як гаворыцца, на любы ўзрост і густ. Гэта сустрэчы з паэтамі, дзеячамі культуры і мастацтва Беларусі, а таксама выстаўкі, спектаклі, канцэрты акадэмічнай і джазавай музыкі, мастацкі пленэр. Напрыклад, мяркуецца імпрэза з заслужанай артысткай Тамарай Раеўскай. Акцёры Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі рыхтуюць спектакль «Кар’ера доктара Рауса».

"Маладзечанская газета"

Вярнуцца да спiса навiн