Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

XVI Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2016” пройдзе 10-11 чэрвеня

У першы дзень адбудзецца адкрыццё фестывалю, запланаваны феерверк. Завершыць праграму фэсту канцэрт лепшых выканаўцаў і зорак беларускай эстрады.

Праграма 16-га Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна – 2016» разлічана на два дні – 10 і 11 чэрвеня. Музычны форум будзе прымеркаваны да 75-годдзя з дня нараджэння народнага артыста СССР Уладзіміра Мулявіна.

 У першы дзень у Амфітэатры Заслужаны калектыў “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга прадставіць прэм’еру канцэртнай праграмы “Песенная спадчына Уладзіміра Мулявіна”. Гэтым канцэртам і адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фестывалю. Пачатак у 21.30.

Закрыццё ХVІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2016” запланавана на 21.30 11 чэрвеня ў Амфітэатры. У канцэрце сучаснай беларускай песні “Беларусь – крыніца натхнення” прымуць удзел лепшыя выканаўцы і зоркі беларускай эстрады.

На працягу двух фестывальных дзён у горадзе будуць працаваць наступныя пляцоўкі:

- “Фестывальная талака”– канцэртная пляцоўка на Цэнтральнай плошчы,

- “Фестывальная сядзіба”– эксапазіцыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на Цэнтральнай плошчы,

- “Свет дзяцінства”– гульнёва-забаўляльная пляцоўка для дзяцей у гарадскім парку,

- “Мастацкі пленэр” – у гарадскім парку.

На Цэнтральнай плошчы 11 чэрвеня з 18.00 да 20.00 будзе працаваць маладзёжная пляцоўка “Арт-старт”.

Падрабязная праграма фестывалю з’явіцца пазней.

Сачыце за навінамі!

 

 

 

 

Вярнуцца да спiса навiн