Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Конкурс маладых выканаўцаў

Палажэнне аб правядзенні конкурсу

Спампаваць палажэнне аб правядзеннi конкурсу

Палажэнне аб правядзенні Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі

 

1. Дадзенае Палажэнне вызначае парадак арганізацыі і правядзення Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі, які праводзіцца ў 2014 годзе (далей – конкурс).

2. Конкурс праводзіцца ў мэтах:

падтрымкі маладых таленавітых выканаўцаў, павышэння ўзроўню іх выканальніцкага майстэрства і сцэнічнай культуры;

стварэння неабходных умоў для выяўлення маладых таленавітых выканаўцаў для ўдзелу ў прэстыжных міжнародных фестывалях і конкурсах;

падтрымкі лепшых традыцый беларускага эстраднага песеннага мастацтва.

         3. Конкурс праводзіцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, галоўнымі ўпраўленнямі ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў (далей – галоўныя ўпраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі), аддзеламі ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі раённых (гарадскіх) выканаўчых камітэтаў (далей – аддзелы ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі), дзяржаўнай ўстановай “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь” (далей – Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі).

          4. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца маладыя выканаўцы, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ва ўзросце
ад 16 да 31 года ўключна па стану на 1 чэрвеня 2014 г. (далей – удзельнікі).

            Удзел у конкурсе азначае безумоўнае прыняцце і выкананне ўдзельнікам патрабаванняў дадзенага Палажэння.

         Удзельнік можа быць дыскваліфікаваны рашэннем арганізацыйнагакамітэту пападрыхтоўцы і правядзенні Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі (далей – аргкамітэт).

         Падставы для дыскваліфікацыі:

         парушэнне патрабаванняў дадзенага Палажэння;

         адсутнасць на генеральных репетыцыях;

         адхіленне ад матэрыялаў, дасланых на конкурс;

          іншыя дзеянні ўдзельніка, якія наносяць урон правядзенню альбо іміджу конкурсу.

         5. Інфармацыяаб правядзенніконкурсуразмяшчаеццада пачатку правядзення конкурсуў газеце“Культура”, на афіцыйнымсайцеМіністэрствакультуры РэспублікіБеларусь у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэті павінна змяшчаць звесткіпра час, месцаправядзенняконкурсу, умовы конкурсу,крытэрыі іпарадакацэнківыкананняў удзельнікаў, парадак і тэрміныабвяшчэння вынікаўконкурсу, атаксама іншыянеабходныязвесткі.

          6. Конкурс праводзіцца ў тры этапы:

          першы этап (раённы, гарадскі) з’яўляецца адборачным
і праводзіцца аддзеламі ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі;

          другі этап (абласны, Мінскі гарадскі) з’яўляецца адборачным
і праводзіцца галоўнымі ўпраўленнямі ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі;

          трэці этап (рэспубліканскі) з’яўляецца заключным і праводзіцца
Нацыянальным акадэмічным канцэртным аркестрам Беларусі ў час правядзення Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.

          Парадак правядзення этапаў конкурсу вызначаецца адпаведна аддзеламі ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, галоўнымі ўпраўленнямі ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

          7. Да ўдзелу ў трэцім этапе конкурсу ад кожнай вобласці і г. Мінсканакіроўваюцца па тры ўдзельнікі.

          Выдаткі на праезд удзельнікаў і суправаджаючых асоб у г. Мінск
і г. Маладзечна для рэпетыцый і ўдзелу ў трэцім этапе конкурсу ажыццяўляюць аддзелы ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, установы адукацыі і іншыя арганізацыі.

          8. Галоўныя ўпраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі на ўдзельнікаў, якія дапушчаны да ўдзелу
ў трэцім этапе конкурсу, прадстаўляюць у Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі наступныя матэрыялы:

          заяўку па форме згодна з дадаткам да дадзенага Палажэння;

          ксеракопіістаронакдакумента, які засведчывае асобу і змяшчаепрозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца)ўдзельніка,дату і месца яго нараджэння, фотаздымак, адрас рэгістрацыі,нумардакумента ідату яговыдачы;

          творчую біяграфію з дадаткам копій дыпломаў іншых музычных конкурсаў і фестываляў;

          фотаздымак (у электронным выглядзе альбо на камп’ютарным носьбіце фармату jpg, памерам не менш 300 dpi/inch);

          фанаграму конкурснай песні “плюс адзін”, “мінус адзін”, якую ўдзельнік будзе выконваць у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі (у электронным выглядзе альбо на камп’ютарным носьбіце фармату mp3) з прыкладаннем тэксту і абавязковым указаннем аўтараў музыкі і словаў.

          Заяўкі на ўдзел у трэцім этапе конкурсу адпраўляюцца на адрас: 220002 г.Мінск, а/с № 1. Тэл. (017) 284 91 44; (017) 284 42 52; факс
(017) 284 74 40. E-mail: mail@orchestra.by. Апошні дзень прадстаўлення заявак – 25 красавіка.

          9. Матэрыялы, якія прадстаўляюцца для ўдзелу ў конкурсе, не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца. Матэрыялы, пералічаныя ў пункце 8 дадзенага Палажэння  і прадстаўленыя не ў  поўным аб’ёме, да разгляду не прымаюцца.

          10. Чарговасць выкананняў удзельнікаў у трэцім этапе конкурсу вызначаецца жараб’ёўкай. Змены чарговасці выкананняў і конкурснай праграмы ўдзельнікаў не дапускаюцца.

          11. Для ўдзелу ва ўсіх этапах конкурсу ўдзельнікі прадстаўляюць дзве песні беларускіх аўтараў на беларускай мове працягласцю не больш за 3 хвіліны 40 секунд.

          У першым і другім этапах конкурсу выконваюцца песні
ў суправаджэнні фанаграмы “мінус адзін”. Фанаграмы забяспечваюцца непасрэдна ўдзельнікамі.

На трэцім этапе конкурсу адна песня выконваецца ў суправаджэнні фанаграмы “мінус адзін”, другая песня – ў суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі.

12. Выкананні ўдзельнікаў трэцяга этапа конкурсу ацэньвае журы, якое фарміруецца з ліку вядучых спецыялістаў у галіне музычнага эстраднага мастацтва, вядомых творчых работнікаў, і зацвярждаецца аргкамітэтам.

13. Журы:

праслухоўвае выкананні ўдзельнікаў, якія дапушчаны да ўдзелу
ў трэцім этапе конкурсу;

дае ацэнку іх выкананню;

прысуджае прэміі і дыпломы;

         адзначае ўдзельнікаў трэцяга этапа конкурсу, якія не сталі лаўрэатамі, дыпломамі.

  1. Журыацэньваевыкананні ўдзельнікаў, кіруючысянаступнымікрытэрыямі:
             узровень выканальніцкага майстэрства;
             яркая індывідуальнасць;
             мастацкі густ;
             уменнеперадацьдраматургіювыкананыхтвораў.

На першым пасяджэнні журы па прапанове яго старшыні са складу членаў журы адкрытым галасаваннем выбіраецца падліковая камісія, якая складаецца з трох чалавек.

15. Выкананні ўдзельнікаў ацэньваюцца па дзесяцібальнай сістэме.

16. Па выніках праслухоўвання выкананняў удзельнікаў члены журы фіксуюць свае балы ў ацэначных лістах і перадаюць іх сакратару журы. Падлік балаў праводзіцца падліковай камісіяй у прысутнасці старшыні журы.

Падліковая камісія інфармуе журы аб выніках выкананняў удзельнікаў, пасля чаго членамі журы падпісваецца выніковы пратакол.

17. Удзельнікі, якія набралі большуюколькасцьбалаў аб’яўляюццапераможцаміконкурсу.

У выпадку, калі два і больш з удзельнікаў конкурсу набіраюць роўную колькасць балаў, пераможца конкурсу вызначаецца дадатковым галасаваннем журы. Пры гэтым голас старшыні журы з’яўляецца вызначальным.

18. Рашэнне журы канчатковае і не падлягае перагляду.

19. Члены журы на працягу правядзення конкурсу ўстрымліваюцца ад публічных адзнак таго ці іншага ўдзельніка ў сродках масавай інфармацыі.

  У час пасяджэння журы знаходжанне пабочных асоб
не дазваляецца.

  20. Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца:

Гран-пры – прызам імя Уладзіміра Мулявіна, грашовай прэміяй
у памеры 120 базавых велічынь ідыпломам “Лаўрэат Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі” (далей – дыплом лаўрэата);

першай прэміяй у памеры 100 базавых велічынь і дыпломам лаўрэата;

другой прэміяй у памеры 80 базавых велічынь і дыпломам лаўрэата;

трэцяй прэміяй у памеры 60 базавых велічынь і дыпломам лаўрэата.

Астатнія ўдзельнікі трэцяга этапа конкурсу адзначаюцца дыпломамі ўдзельнікаў.

21. Журы мае права ў межах устаноўленай колькасці прэмій:

         не прысуджаць Гран-пры;

         прысуджаць не ўсе прэміі і дыпломы;

         прысуджаць некалькі дыпломаў (акрамя Гран-пры і першай прэміі)
з падзелам прэміі ў роўных долях паміж лаўрэатамі, уладальнікамі гэтых дыпломаў;

         у выпадку непрысуджэння адной або некалькіх прэмій змяняць памеры грашовых прэмій у межах устаноўленага прызавога фонду.

          22. Фінансаванне падрыхтоўкі і правядзення конкурсу ажыццяўляецца за кошт:

         сродкаў, якія прадугледжваюцца ў рэспубліканскім і мясцовых бюджэтах на  правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў;

бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі, якая прадастаўляецца
ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

іншыхкрыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. 

 

Удзельнікі Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ў рамках XVIІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна - 2017

 

Брэсцкая вобласць:

Кацярына Сычэўская

Аляксандра Гесь

Юлія Логвін

 

Віцебская вобласць:

Вольга Мазго

Юлія Кудлакова

Юлія Латковіч

 

Гомельская вобласць:

Мілана Урбановіч

Данута Швед

Вячаслаў Гаршкоў

 

Гродзенская вобласць

Валерыя Жэкайла

Вадзім Лукашэвіч

Крысціна Сойка

 

Магілеўская вобласць

Аляксандр Малашанка

Ганна Трубецкая

Дар’я Правашынская

 

Мінская вобласць

Аляксей Грыневіч

Кацярына Лазука

Вольга Булай

 

г.Мінск

Андрэй Апонік

Вадзім Авіжыч

Дар’я Хмяльніцкая.