МАЛАДЗЕЧНА-2025. Cпектакль ''Вечар'' Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы

11.06.2025

Рэквіем у адной дзеі “Вечар” Аляксея Дударава пройдзе 11 чэрвеня ў Палацы культуры г. Маладзечна ў рамках XXIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Мала93ечна - 2025”. Гэта пастаноўка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, якая на працягу многіх гадоў карыстаецца  попытам у гледачоў.

… Васіль, Ганна і Мікіта дажываюць свой век у забытай вёсачцы і ўжо нават не могуць дакладна падлічыць, колькі ім год. Але і ў семдзесят, і ў сто яшчэ хочацца спяваць і танчыць, браць шлюб з каханай жанчынай, бачыць у сне чыстае неба з жаўрукамі і верыць у штосьці шчырае паміж людзьмі.

Гэты спектакль – падзяка за магчымасць жыць, адчуваць дабрыню і цяпло свету, нараджаць дзяцей, расціць хлеб і глядзець на сонца. Філасофскі роздум пра тое, як да апошняй хвіліны свайго жыцця заставацца чалавекам. 

Выберыце вольны ад спраў вечар і прыйдзіце на спектакль. Акуніцеся ў аскетычны вясковы побыт, паспрабуйце зразумець псіхалогію герояў. Успомніце добрым словам бацькоў і дзядоў, прабачце ворагаў. Адчуйце, што ў струмені жыцця вы толькі чарговае звяно ў доўгім ланцугу.

Пачатак у 19.00

12+

Рэжысёр-пастаноўшчык – Валерый Раеўскі, мастак-пастаноўшчык – Барыс Герлаван, кампазітар – Андрэй Зубрыч. У спектаклі задзейнічаны народная артыстка Беларусі Зінаіда Зубкова, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рагаўцоў, артыст Аляксандр Гусеў.

Спектакль ідзе на беларускай мове.

Даведкі і заказ білетаў па тэлефонах +375 176 55 55 55, +375 29 175 27 84 і на сайце kvitki.by

поделиться в: