Канцэртная праграма ''Грай, музыкант!'' Заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Аляксандра Саладухі

13.06.2025

Зорка беларускай эстрады Аляксандр Саладуха выступіць 13 чэрвеня ў Палацы культуры г. Маладзечна. Канцэрт адбудзецца ў рамках XXIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2025».

Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь прадставіць новую праграму «Грай, музыкант!», якая з поспехам праходзіць па ўсёй краіне. Гэта прэзентацыя пятнаццатага сольнага альбома Аляксандра Саладухі. Падчас канцэрта прагучаць і прэм’ерныя кампазіцыі, і хіты. Да шэрагу твораў музыку напісаў наш зямляк Алег Елісеенкаў. У іх ліку і песня «Памяці Уладзіміра Мулявіна» (словы - народныя). Таксама ў выкананні зоркі прагучаць прысвячэнні роднай Беларусі.

І, канешне, публіка пачуе хіты «Здравствуй, чужая милая!», «Виноград»,   «Невозможное станет возможным», «Листки календаря» 

Пачатак канцэртнай праграмы ў 19.00.  

6+

Даведкі і заказ білетаў па тэлефонах +375 176 55 55 55, +375 29 175 27 84 і на сайце kvitki.by 

 
поделиться в: