"Маладзечна - 2026": з любоўю да роднага слова

11.06.2026

“Натхняе маладое лета” – гэта самая паэтычна-музычная імпрэза ў рамках юбілейнага XXV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2026”.

У Палацы культуры г. Маладзечна яе зладзіў 11 чэрвеня таэтр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У фестывальным фармаце адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя па творчасці Міхаіла Пазнякова – беларускага паэта, празаіка, перакладчыка, крытыка, мовазнаўцы.

Артысты тэатра – Вольга Багушыньска (мастацкі кіраўнік Мінскага гарадскога тэатра паэзіі ў Мінскім гарадскім аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі), Алена БельскаяТаццяна ЖылінскаяАляксандр ВалодчанкаГанна Красоўская – падырылі публіцы паэтычная і музычныя выступленні. Безумоўна, на сцэне быў і Міхаіл Пазнякоў, які таксама распавёў пра свой жыццёвы і творчы шлях. А наша зямлячка Алена Бельская прадэкламавала ўласны аўтарскі верш, прысвечаны Маладзечна.

Прыемным сюрпрызам стаў удзел у імпрэзе знакамітага беларускага кампазітара Эдуарда Ханка, які спяваў і іграў на раялі.

Літаральна кожнае выступленне гасцей “Маладзечна – 2026” было прасякнута шчырасцю і любоўю да роднага слова, што не магло не знайсці водгуку ў сэрцах гледачоў.

 

Ірына РАБУШКА.

https://mdk.by/%D0%BC%D0%B5%D0%B4%D0%B8%D0%B0/%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%B8/document-68963.html 

поделиться в: