Вызначаны прадстаўнікі Мінскай вобласці Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні "Маладзечна – 2022"

10.02.2022

Конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні з'яўляецца неад'емнай часткай Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі "Маладзечна".

Абласны адборачны тур Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні прайшоў 10 лютага ў канцэртнай зале Палаца культуры. Маладыя і таленавітыя выканаўцы прыехалі з розных куткоў Мінскай вобласці.

Падчас адборачнага этапу конкурсу ўдзельнікі выконвалі дзве песні беларускіх аўтараў на роднай мове. Перад журы стаяла няпростая задача - вызначыць прадстаўнікоў Мінскай вобласці на фестываль "Маладзечна - 2022".

Такім чынам, Мінскую вобласць прадставяць:

- Ліліана Камоцкая (УА "Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў");

- Кацярына Паўловіч (Смалявіцкі раён);

- Аляксандра Макольская (УА "Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў").

Віншуем пераможцаў і жадаем ім поспехаў!