Зліццё гукаў і злучэнне маладых сэрцаў – Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні
13.05.2022З першага фестывалю, які прайшоў у 1993 годзе, адной з галоўных падзей праграмы традыцыйна застаецца музычны конкурс нацыянальнай эстраднай песні. Нязменнымі з’яўляюцца і яго мэты: далучэнне да нацыянальных каштоўнасцей беларускай культуры, прапаганда роднай мовы і папулярызацыя твораў беларускіх кампазітараў і паэтаў, раскрыццё і падтрымка маладых талентаў.
У конкурсе прымаюць удзел маладыя спевакі, якія прафесійна займаюцца вакалам з ранніх гадоў, амаль усе маюць музычную адукацыю, яны з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі гарадскіх, раённых і абласных канцэртных праграм, дабрачынных мерапрыемстваў, лаўратамі як рэспубліканскіх, так і міжнародных конкурсаў і фестываляў. Выступ на маладзечанскім фестывалі яны лічаць для сябе поспехам, а працу з Нацыянальным акадэмічным канцэртным аркестрам Рэспублікі Беларусі – выдатнай школай прафесійнага майстэрства. На працягу ўсіх гадоў аркестр суправаджае выступы таленавітай моладзі.
Лепшы з канкурсантаў становіцца ўладальнікам Гран-пры – прыза імя Уладзіміра Мулявіна. За права атрымаць запаветную ўзнагароду будуць змагацца 21 удзельнік з 6 вобласцей і горада Мінска.
Пазнаёмімся з маладымі артыстамі, якімі зусім хутка папоўніцца небасхіл беларускай эстрады:
БРЭСЦКАЯ ВОБЛАСЦЬ
Ганна Дрозд
Дар’я Рудко
Елізавета Касцецкая
ВІЦЕБСКАЯ ВОБЛАСЦЬ
Самір Ялчыеў
Валерыя Кавалеўская
Яна Жураўская
ГОМЕЛЬСКАЯ ВОБЛАСЦЬ
Ангеліна Самалётава
Анастасія Саляная
Дар’я Кушнерава
ГРОДЗЕНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ
Анастасія Пачынчык
Кацярына Галаўко
Маргарыта Пузевіч
МАГІЛЁЎСКАЯ ВОБЛАСЦЬ
Ганна Рыбакова
Алена Панцеенка
Анастасія Скарапад
МІНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ
Ліліяна Камоцкая
Аляксандра Макольская
Кацярына Паўловіч
г.МІНСК
Аліна Бурачэўская
Настасся Жабко
Алена Мельнікава