Праект “Асоба эпохі” у межах ХХI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2022”

13.06.2022
Ужо пяты фестываль запар ва ўтульнай зале Палаца культуры праходзяць творчыя сустрэчы з дзеячамі культуры ў рамках праекта “Асобы эпохі”.

Ужо пяты фестываль запар ва ўтульнай зале Палаца культуры праходзяць творчыя сустрэчы з дзеячамі культуры ў рамках праекта “Асобы эпохі”. Знаёмства з прадстаунikaмi праекта, з іх біяграфіямі, сакрэтамі поспеху, гісторыяй жыцця, аповяд пра тое, як абралі свой шлях, сталі легендамі і па-свойму змянілі свет, дапаможа сучаснikaм па-новаму ўсвядоміць сваё мінулае і з надзеяй зазірнуць у заўтрашні дзень.

Госцем творчай імпрэзы ў гэтым годзе стаў беларускі кампазітар, народны артыст Беларусі Леанід Канстанцінавіч Захлеўны.

Ён з’яўляецца аўтарам эстраднай, камернай, сімфанічнай і харавой музыкі. Творчасці маэстра ўласцівыя яркі меладызм, спалучэнне нацыянальнай характэрнасці і сучасных сродкаў музычнай выразнасці.
Шмат аматараў музычнага мастацтва сабраліся, каб пранікнуцца атмасферай творчасці. Сустрэча атрымалася цікавай і запамінальнай. Паміж гледачамі і народным артыстам адбыўся жывы дыялог. Леаніду Канстанцінавічу ўдалося акунуць усіх у вір памяці свайго творчага жыцця, яго непаўторная энергія захапіла ўсіх прысутных.
Леанід Захлеўны з’яўляецца мастацкім кіраўніком заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі «Бяседа».


Асаблівым музычным падарункам стаў выступ салістаў Валянціна Кірыленкі і Таццяны Лазоўскай заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі “Бяседа”.

поделиться в: