Прэзентацыя выставы “Памяць пакаленняў” Беларускага саюза мастакоў

14.06.2022
У рамках XXI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2022” адбылася прэзентацыя выставы “Памяць пакаленняў” мастакоў-ветэранаў з фондаў Беларускага саюза мастакоў.

У рамках XXI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2022” адбылася прэзентацыя выставы “Памяць пакаленняў” мастакоў-ветэранаў з фондаў Беларускага саюза мастакоў.


Экспазіцыя была прысвечана Году гістарычнай памяці і прэзентавала жывапісныя творы разнастайнага жанравага і тэматычнага дыяпазону вядомых беларускіх мастакоў другой паловы ХХ стагоддзя.
На адкрыцці выставы ў Палацы культуры прысутнічалі – начальнік галоўнага упраўлення культуры Мінскага аблвыканкама Ала Шахоцька, старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык, член Саюза мастакоу Мікола Аўчыннікаў.

Кожны з іх падзяліўся сваімі ўражаннямі аб выставе, выказалі словы захаплення і падзякі арганізатарам, а таксама адзначылі, што жывапісныя творы мастакоў Натана Воранава, Сяргея Каткова, Абрама Кроля, Пятра Крахалёва, Паўла Масленікава, Уладзіміра Мудрагіна, Міхаіла Чэпіка адлюстроўваюць мясцовы каларыт праз вясковыя краявіды, праз зачараванне гарадскога пейзажа.
Кожны твор выставы – пранізлівы аўтарскі погляд на сусвет і Бацькаўшчыну, напоўнены вялікай любоўю да сваёй краіны і свайго народа.

поделиться в: