"МУЗЫЧНЫ АЛІМП" у Маладзечне

15.06.2022
Фестывальная сталіца Маладзечна 11 чэрвеня працягвала жыць святам беларускай песні і паэзіі.

У другі дзень на сцэне Палаца культуры адбылося уручэнне ўзнагарод “МУЗЫЧНЫ АЛІМП” Беларускага саюза кампазітараў.
Героямі музычнага вечера сталі стваральнікі адмысловых песенных узораў – музыкі, натоленай багаццем і хараством нашай зямлі, прыгажосцю пачуццяў.

Падчас мерапрыемства былі ўручаны спецыяльныя дыпломы па розных намінацыях тым, хто прысвяціў свой лёс музыцы, хто стварае свае залатыя мелодыі сэрцам, хто годна і з гонарам жыве ў прафесіі!
Кампазітары былі адзначаны за захаванне нацыянальных песенных традыцый, стварэнне высокамастацкіх твораў і беларускіх хітоў.

Пераможца творчага праекта “МУЗЫЧНЫ АЛІМП”:

🔶 - намінацыя “За гонар і годнасць у прафесіі” – народны артыст Беларусі, кампазітар, мастацкі кіраўнік заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народной музыкі “Бяседа” Леанід Захлеўны;

🔶 - намінацыя “Залаты хіт” – народны артыст Беларусі Эдуард Ханок;

🔶 - намінацыя “Жыццё ў мастацтве” – народны артыст Беларусі Васіль Раінчык;

🔶 - намінацыя “Залаты хіт” – кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Алег Елісеенкаў;

🔶 - намінацыя “Залатыя мелодыі сэрца” – кампазітар Дзмітрый Далгалёў;

🔶 - намінацыя “Жыццё ў мастацтве” – кампазітар, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Ткачэнка;

🔶 - спецыяльныя дыпломы “Паэзія ў песні” – паэты Іван Юркін, Людміла Войнава, Сяргей Макарэй;

🔶 - спецыяльныя дыпломы “Залатая спадчына” – сем’ям кампазітараў Ігара Лучанка, Яўгена Глебава, Валерыя Іванова, Алега Залётнева

🔶 - намінацыя “Майстэрства і Натхненне” – кампазітар, старшыня Беларускага саюза кампазітараў Алена Атрашкевіч;

🔶 Цырымонія праходзіла ў рамках праекта «Музычны алімп», які стаў адной з навінак ХХІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2022». Мастацкім кіраўніком Музычнага алімпу стала старшыня Беларускага саюза кампазітараў Алена Атрашкевіч. Творчае супрацоўніцтва цесна звязвае Алену Віктараўну з нашым горадам, нямала маладых талентаў, якія славяць родны край, выхавала яна.

Удзельнікамі музычнага канцэрта сталі: заслужаны дзеяч мастацтваў Алег Елісеенкаў, заслужаная артыстка Реэспублікі Беларусь Жанет, харавы ансамбль “Concertino” Беларускага саюза кампазітараў (кіраўнік – Аляксей Снітко), ансамбль “Верасы”, Валянціна Альшанская, Андрэй Мацюшонак, Кацярына Шумская, Аляксандр Салаўёў, Вольга Булай, Ігар Нікіценка, Ася Карповіч.

Апладысментамі, гучнымі крыкамі «Брава!» віталі маладзечанцы Заслужаны калектыу Рэспублікі Беларусь сімфанічны аркестр музычнага каледжа імя М.К. Агінскага пад кiраунiцтвам галоўнага дырыжора, заслужанага дзеяча культуры Рыгора Сарокi

Арганізатары мерапрыемства і жыхары горада спадзяюцца, што правядзенне ўнікальнага праекта “МУЗЫЧНЫ АЛІМП” стане добрай традыцыяй у межах фестывалю, спосаб выказаць сваю павагу і прызнанне кампазітарам Беларусі.

поделиться в: