Адным з упрыгожванняў Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2022” стаў спектакль “Чорная Панна Нясвіжа” Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы паводле п’есы Аляксея Дударава

20.06.2022

Адным з упрыгожванняў Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2022” стаў спектакль “Чорная Панна Нясвіжа” Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы паводле п’есы Аляксея Дударава


Містыка, драма і трагічныя любоўныя перыпетыі – на сцэне Палаца культуры г.Маладзечна развярнулася незвычайная гісторыя кахання караля Жыгімонта і Барбары Радзівіл. Таемныя спатканні, перашкоды на шляху да шчасця, і, нарэшце, шлюб і смерць.
Відовішчны і пачуццёвы спектакль сцвярджае, што галоўнае ў жыцці – захаваць здольнасць да вялікіх пачуццяў і вялікіх учынкаў.

Цудоўнае майстэрства акцёраў, касцюмы і дэкарацыі перанеслі гледачоў у атмасферу былых часоў. Тое, што нам ніколі не адчуць і не ўбачыць, хіба што пабываць там можна толькі дакрануўшыся да мінулага ў выглядзе твораў мастацтва і пабудаваць гэты час і сусвет у сваім уяўленні, ад чаго ён набудзе яшчэ болей прывабнасці, недасяжнасці і казачнасці.
Яркая і незабыўная пастаноўка, створаная ў 2000 годзе рэжысёрам Валерыем Раеўскім і сцэнографам Барысам Герлаванам, – адна з лепшых старонак творчай гісторыі Купалаўскага тэатра.

поделиться в: