«Бачу Беларусь такой»

22.06.2022

У межах ХХІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2022» у
цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча адбылася прэзентацыя рэспубліканскага мастацка-патрыятычнага праекта і фотапаэтычных кніг «Зачараваны Беларуссю», «Бачу Беларусь такой», «Мая Радзіма», «Навасады: малая Радзіма».

У іх сабраны творы сучасных беларускіх паэтаў і празаікаў, а таксама фотаілюстрацыі Уладзіслава Цыдзіка. Яго фотаработы – гэта своеасаблівае прызнанне майстра ў любові да роднай зямлі. У аб’ектыве – фігуры і асобы, прырода і розныя аб’екты, якія істотна дапамагаюць прадставіць нашу краіну ва ўсіх колерах і фарбах.
 Дарэчы, у кнізе «Бачу Беларусь такой» Уладзіслаў Цыдзік разам з 65-цю беларускімі сучаснымі паэтамі выказвае свае шчырыя пачуцці да роднай зямлі.