Экспазіцыя “ПАРТАЛ ЧАСУ. Міншчына: гісторыя і сучаснасць”
29.06.2022У межах ХХI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2022” да Года гістарычнай памяці рэгiенамi Мiнскай вобласцi была прадстаўлена экспазіцыя “ПАРТАЛ ЧАСУ. Міншчына: гісторыя і сучаснасць”, якая разгарнулася па пешаходнай зоне на вуліцы Прытыцкага і ля кінатэатра «Радзіма».
Канцэпцыя экспазіцыі – прадстаўленне вех гісторыі Міншчыны праз паказ канкрэтных гістарычных падзей. Яна ўяўляла сабой анфіладу, якая ствараецца з 23 сектароў.
Госці свята здзейснілі своеасаблівае “падарожжа ў часе” ад старажытнасці да сучаснасці.
Міншчына вядомая ў Беларусі і за яе межамі сваёй неацэннай гісторыка-культурнай спадчынай, унікальнымі творамі мастацтва. З яе гісторыяй звязаны імёны шматлікіх знакамітых дзеячаў культуры і мастацтва – асветніка і гуманіста С. Буднага, кампазітараў С. Манюшкі, М. Агінскага, майстроў паэтычнага слова Я. Купалы, Я. Коласа, М. Танка і іншых.