“Горад майстроў”

01.07.2022

“Горад майстроў” адно з традыцыйных і вельмі чаканых мерапрыемстваў, якое праходзіць у рамках Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна”.
Маладзечанцы і шматлікія госці лічаць сваім абавязкам наведаць гэту выставу-кірмаш.
Майстры і рамеснікі – маладзечанцы і прыезджыя з усіх гарадоў нашай краіны не толькі прадставілі свае цудоўныя вырабы, але і радавалі гледачоў выдатна аформленымі экспазіцыямі, майстар-класамі. Яны ў чарговы раз пацвердзілі бясспрэчную ісціну, што беларуская зямля багатая на таленты.