Адкрыццё выставы "Дрэва жыцця" "Маладзечанскага дзяржаўнага музыкальнага каледжа імя М. К. Агінскага"
04.07.2022У Мінскім абласным краязнаўчым музеі у рамках ХХІ Нацыянальнага фестываля беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2022" адбылося адкрыццё выставы "Дрэва жыцця" "Маладзечанскага дзяржаўнага музыкальнага каледжа імя М. К. Агінскага".
Майстры маладзечанскай школы абапіраюцца на набыткі культурнай нацыянальнай спадчыны, традыцыйныя беларускія арнаменты і сімвалы.
Асноўнымі носьбітамі традыцый школы з’яўляюцца выкладчыкі цыклавой камісіі ДПМ Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага, сярод якіх два народныя майстры Беларусі – Людміла Валковіч-Борыс і Лізавета Чырвонцава, і настаўнікі дзіцячай мастацкай школы мастацтваў г.Маладзечна.
Выкладчыкі цыклавой камісіі арганізоўваюць на базе каледжа семінары і адкрытыя мерапрыемствы для настаўнікаў і кіраўнікоў гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, майстроў і аматараў выцінанкі ўсёй рэспублікі.
У 2021 г. мастацтва выцінанкі атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі.