Вызначаны прадстаўнікі Мінскай вобласці Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні “Маладзечна – 2023”

08.02.2023
Конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні з’яўляецца неад’емнай часткай Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна”.

Конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні з’яўляецца неад’емнай часткай Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна”.

Абласны адборачны тур Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні прайшоў 7 лютага ў канцэртнай зале Палаца культуры. Маладыя і таленавітыя выканаўцы прыехалі з розных куткоў Мінскай вобласці.

Падчас адборачнага этапу конкурсу ўдзельнікі выконвалі дзве песні беларускіх аўтараў. Перад журы стаяла няпростая задача – вызначыць прадстаўнікоў Мінскай вобласці на фестываль “Маладзечна – 2023”.

Такім чынам, Мінскую вобласць прадставяць:

- Вераніка Высоцкая (УА “Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў”);

-  Данііл Савеня (УА “Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў”).

- Маргарыта Шабаева (Мінскі раён);

Віншуем пераможцаў і жадаем ім поспехаў!