Вызначаны даты Нацыянальнага фестывалю беларускай эстраднай песні "Маладзечна - 2023"

10.05.2023

Вызначаны даты Нацыянальнага фестывалю беларускай эстраднай песні "Маладзечна - 2023"

Трыццаць гадоў (з 1993 года) Маладзечна гасцінна збірае аматараў і прыхільнікаў творчасці на адно з самых значных культурных падзей горада і краіны – Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна”. 

Канцэпцыя гэтага творчага форуму заснавана на агульнанацыянальным культурным свяце, накіраваным на далучэнне нацыянальных каштоўнасцей беларускай культуры, развіццё музычнага і песеннага мастацтва беларускіх аўтараў, захаванне беларускай мовы і папулярызацыю творчасці беларускіх кампазітараў і паэтаў, аб’яднанне творчых сіл, пераемнасць пакаленняў.

Лейтматывам урачыстай падзеі стане аб’яўлены Год міру і стварэння. Гэта тэма знойдзе сваё адлюстраванне ў мерапрыемствах розных жанраў і накірункаў, цікавых і захапляльных пляцоўках. Атмасфера фестывалю будзе прасякнута духам творчасці і нацыянальнай самасвядомасці. На галоўных гарадскіх пляцоўках 9 – 10 чэрвеня адбудуцца шматлікія творчыя сустрэчы, цікавыя выставы, тэатральныя пастановы і самае галоўнае – конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.