Адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар М.Я.Фінберга

09.06.2023

На пляцоўцы Палаца культуры падчас Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2023” адбылося адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар М.Я.Фінберга. Народны артыст Беларусі, славуты савецкі і беларускі дырыжор, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі бязмежна любіў Беларусь і аддана служыў культуры. Міхаіл Якаўлевіч стаяў ля вытокаў фестывалю, а яго аркестр стаў своеасаблівым брэндам форуму. Сёння фестываль выконвае важную місію па захаванні беларускай музычнай спадчыны.
З урачыстымі словамі на мерапрыемстве выступілі міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатолій Маркевіч, старшыня Маладзечанскага райвыканкама Юрый Горлаў. На адкрыцці таксама прысутнічалі салісты Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я.Фінберга”.
Мемарыяльная дошка – работа скульптараў Уладзіміра Слабодчыкава, Арцёма Мядзведзева і архітэктара Віктара Карако.