Урачыстае адкрыццё ХХII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “МАЛАДЗЕЧНА – 2023”

09.06.2023

Увечары ў летнім Амфітэатры 9 чэрвеня прайшло урачыстае адкрыццё ХХII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2023”.

Па традыцыі яно пачалося з віншавальнага прывітання ад кіраўніка дзяржавы. Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатолій Мечыслававіч Маркевіч зачытаў прывітальны адрас А.Р.Лукашэнка.

️Жыхароў і гасцей г.Маладзечна парадавала канцэртная праграма “Все звезды сошлись” з удзелам артыстаў тэлевізійных праектаў “Х-Фактар”, “Фактар.BY”. Нязменным удзельнікам і душой фестывалю стаў Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” пад кіраўніцтвам Максіма Рассохі, у суправаджэнні якого былі прадстаўлены музычныя выступленні.

Канцэрт меў незвычайны фармат: удзельнікі праграмы, маладыя таленты, перанесліся ў розныя часы гісторыі Беларусі. Па задумцы аўтараў, пражыўшы гісторыю кожнага часу, героі вярнуліся ў сучасны свет з разуменнем важнасці і гонару за сваю краіну.

У гонар фестывалю завяршэннем першага святочнага дня стаў яркі феерверк.

поделиться в: