Прадстаўнік Мінскай вобласці Данііл Савеня стаў уладальнікам Гран-пры і спецыяльнай прэміі імя Уладзіміра Мулявіна на Нацыянальным конкурсе маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні

10.06.2023

Прадстаўнік Мінскай вобласці Данііл Савеня стаў уладальнікам Гран-пры і спецыяльнай прэміі імя Уладзіміра Мулявіна на Нацыянальным конкурсе маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні

На сцэне Палаца культуры г.Маладзечна 10 чэрвеня адбыліся ІІ і ІІІ туры рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.

З першага фестывалю Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні традыцыйна з’яўляецца адной з галоўных падзей.

У конкурсе прымалі ўдзел маладыя спевакі з 6 абласцей і горада Мінска. Асаблівасцю гэтага года – прамая трансляцыя конкурсу на тэлеканале “Беларусь 3”.

Падчас ІІ тура ўдзельнікі праявілі свае вакальные здольнасці пад фанаграму “-1”. Выступленні прайшлі на высокім узроўні і парадавалі публіку. III тур прайшоў у суправаджэнні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я.Фінберга” пад кіраўніцтвам Максіма Рассохі.

Пераможцам конкурсу і уладальнікам спецыяльнай прэміі імя Уладзіміра Мулявіна стаў прадстаўнік Мінскай вобласці Данііл Савеня. Першае месца лаўрэата ў яшчэ аднаго прадстаўніка Мінскай вобласці Маргарыты Шыбаевай. Другое – раздзялілі Аляксандр Журовіч (г.Мінск) і Аляксандр Малашэнка (Віцебская вобласць). Трэцяе месца дасталася прадстаўніку Магілёўскай вобласці Дар’і Часлаўскай.

Урачыстае ўзнагароджанне лаўрэатаў конкурсу адбылося на сцэне летняга Амфітэатра падчас канцэрта-закрыцця.