Творчая арт-пляцоўка “Пляцём узор краіны роднай” удзельнікаў ІІ фестывалю лозапляцення “ДзіваФэст”

09.06.2023

Творчая арт-пляцоўка “Пляцём узор краіны роднай” удзельнікаў ІІ фестывалю лозапляцення “ДзіваФэст”
ХХII Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2023”

Для ўсіх, хто цікавіцца сваёй гісторыяй, шануе і любіць традыцыйную культуру другі год запар прайшла творчая арт-пляцоўка “Пляцём узор краіны роднай” удзельнікаў ІІ фестывалю лозапляцення “ДзіваФэст”. Лепшыя майстры лозапляцення Рэспублікі Беларусь прадставілі свае вырабы, прэзентавалі выставы і правялі майстар-класы.
Удзельнікі фэсту былі ўзнагароджаны спецыяльнымі падарункамі і дыпломамі за захаванне і папулярызацыю культурнай спадчыны, за адраджэнне і развіццё мастацкага рамяства – пляценні з лазы.