Урачыстае ўзнагароджанне лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні на сцэне летняга Амфітэатра падчас канцэрта-закрыцця
10.06.2023Трэцяе месца атрымала прадстаўніца Магілёўскай вобласці Дар’я Часлаўская.
Другое – раздзялілі Аляксандр Журовіч (г.Мінск) і Аляксандр Малашэнка (Віцебская вобласць).
Першым месцам лаўрэата была адзначана прадстаўніца Мінскай вобласці Маргарыта Шыбаева.
Пераможцам конкурсу і уладальнікам спецыяльнай прэміі імя Уладзіміра Мулявіна стаў прадстаўнік Мінскай вобласці Данііл Савеня. Студэнт 3-га курса Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў па спецыяльнасці “мастацтва эстрады (спевы)”, займаецца ў Алены Атрашкевіч. На конкурсе выконваў дзве кампазіцыі – “Жаданая” і “Святая асветніца”, музыку да якіх напісала яго педагог.
Перамогу ў конкурсе ў Маладзечне Данііл назваў сур’ёзным крокам да больш высокіх мэт, магчыма, да ўдзелу і перамогі ў конкурсах па-за краінай. Малады чалавек прызнаўся, што Маладзечна лічыць сваёй малой радзімай, бо 9 гадоў вучыўся ў Маладзечанскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце для дзяцей з парушэннямі зроку. “Тут адбылося маё станаўленне. Для мяне фестываль мае вялікае значэнне”, – дадаў ён.