Фестиваль «Молодечно-2023» еще раз подтвердил, в какой сильной и миролюбивой стране мы живем

13.06.2023

ХХІІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі яшчэ раз пацвердзіў, у якой моцнай і міралюбнай краіне мы жывём

Велічна. Ярка. Прыгожа. У такія святы яшчэ раз падкрэсліваеш для сябе, якая моцная, міралюбная наша краіна, і якія людзі тут жывуць — таленавітыя, руплівыя і шчырыя. Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне ўпершыню адбыўся ў 1993-м. На працягу ўсяго часу годна трымае марку. Канцэрты праходзяць не толькі на галоўнай пляцоўцы — ва ўтульным амфітэатры, адпачываць можна па ўсёй цэнтральнай частцы горада. А Маладзечна — гэта без перабольшання горад-казка, прыбраны, як маладыя на вяселлі. З фантанамі і скульптурамі, дагледжанымі, шырокімі вуліцамі, сучаснымі будынкамі, а мясцовы Палац культуры — палац у прамым сэнсе гэтага слова.
 
Двухдзённыя ўрачыстасці на любы густ і смак. Каларытна абсталяванымі падворкамі здзіўлялі многія раёны нашай краіны. Чаго толькі там не было! Лаўкі шчасця, чароўныя чаўны, друкарскія станкі, кнігі і чарнільныя пёры ў памер чалавека… Паважна расхаджвала беларуская шляхта ў адноўленых строях ХІV стагоддзя, а майстрыхі прама на вуліцы ткалі прадзіва на станках. 

Сабраліся ў святочным Маладзечне спевакі і пісьменнікі. Дэлегацыя Саюза пісьменнікаў Беларусі са сталіцы адправілася на ўрачыстасць з самага ранку. З традыцыйным заездам у Вязынку, дзе ўшанавалі памяць славутага Песняра Айчыны Янкі Купалы. У чарговы раз наведалі рэстаўраваную хату, у якой у 1882 годзе нарадзіўся будучы паэт, усклалі кветкі да помніка. І рушылі ў Маладзечна на сустрэчы з чытачамі ў Палацы культуры, бібліятэцы, на мастацкіх выставах. Пісьменнікі дэкламавалі шмат вершаў, слухачы былі радыя бачыць аўтараў, чые кніжкі чытаюць. Выхаванцы творчай майстэрні эстраднага мастацтва «Хвілінка» збегліся, нібыта пчолкі на нектар, да дзіцячага пісьменніка Уладзіміра Мазго. Выпадкова сустрэлі яго на вуліцы і пазналі. Дзеці спяваюць яго песню «Несцерка», а кнігі гэтага аўтара стаяць у іх класе на самым пачэсным месцы. Малыя сваёй увагай, усмешкамі, цікаўнасцю так расчулілі літаратара, што той ад замілавання ледзь стрымліваў слёзы.
 
 
Паэт, перакладчык і дзіцячы пісьменнік Міхась Пазнякоў нядаўна атрымаў званне заслужанага дзеяча культуры. Бярэзінскім Лабановічам — героем трылогіі Якуба Коласа «На ростанях» — яго называюць бібліятэкары раёна, бо працаваў там настаўнікам. На сваёй творчай пляцоўцы бярэзінцы ўсталявалі літаратурны барабан, нібыта на полі цудаў, а ў кожным яго сектары — знакамітыя аўтары-землякі. Сярод самых ганаровых — і Міхась Пазнякоў, у чароўным куфэрку бібліятэкараў яго грунтоўная паэтычная кніга «Спявае жыта».

Паэт Віктар Шніп прачытаў творы з новага зборніка «Васільковы мёд», асабліва ўражвае верш «Беларускае мора». 

Гучныя патрыятычныя вершы намесніка старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алены Стэльмах юныя выканаўцы чыталі ў амфітэатры на вялікім заключным канцэрце: 

Я іду па дарозе дамоў.
Белы снег засцілае
мне сцежку…
Тут сляды маіх
дзедаў, бацькоў,
І дзяцінства напоўнена
дзежка.
Тут трапешчацца
сэрцайка птушкай —
Я іду па дарозе дамоў…
Тут малую мой лёс
мяне гушкаў
На арэлях шчаслівых гадоў.
 
Кранальна гучаць радкі дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, пісьменніка Валянціна Семянякі:

Калі навокал столькі ўсяго — 
Даступнага і простага —
чужога,
Так цяжка не адмовіцца
свайго — 
Імя, Радзімы, Мовы,
нават Бога.
Не проста гэта, што
і гаварыць!
Складана вельмі
зберагчы святое.
Складаней нат,
чым новае стварыць,
Бо новае — забытае старое.

Цытаваць залатыя радкі можна доўга. Галоўнае, што яны адгукнуліся ў народным сэрцы, чытачы прыслухоўваліся з вялікай увагай. Саюз пісьменнікаў Беларусі з нагоды фестывалю правёў творчы конкурс сярод маладзейшага пакалення аўтараў прысвечаны памяці выдатнага паэта Міколы Мятліцкага. Адгукнулася больш за сто чалавек з усіх рэгіёнаў краіны. Паэт несумненна парадаваўся б, што падрастае руплівая творчая змена. Ён бадай ад самага заснавання Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі быў яго адданым удзельнікам, многа сустракаўся з чытачамі. Прыемна, што ў ліку лаўрэатаў гэтага конкурсу пашчасціла быць і мне. З Міколам Міхайлавічам была знаёмая асабіста, ён прыходзіў да нас у рэдакцыю «Сельской газеты». А яго верш «Як валошку-сінечу ў жыце», напісаны з ліку апошніх, «Сельская газета» надрукавала першай. Верш гэты на вастрыні часу, як водгук на жнівеньскія падзеі 2020 года. 
 
 
Паэт, перакладчык і дзіцячы пісьменнік Міхась Пазнякоў нядаўна атрымаў званне заслужанага дзеяча культуры. Бярэзінскім Лабановічам — героем трылогіі Якуба Коласа «На ростанях» — яго называюць бібліятэкары раёна, бо працаваў там настаўнікам. На сваёй творчай пляцоўцы бярэзінцы ўсталявалі літаратурны барабан, нібыта на полі цудаў, а ў кожным яго сектары — знакамітыя аўтары-землякі. Сярод самых ганаровых — і Міхась Пазнякоў, у чароўным куфэрку бібліятэкараў яго грунтоўная паэтычная кніга «Спявае жыта».

Паэт Віктар Шніп прачытаў творы з новага зборніка «Васільковы мёд», асабліва ўражвае верш «Беларускае мора». 

Гучныя патрыятычныя вершы намесніка старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алены Стэльмах юныя выканаўцы чыталі ў амфітэатры на вялікім заключным канцэрце: 

Я іду па дарозе дамоў.
Белы снег засцілае
мне сцежку…
Тут сляды маіх
дзедаў, бацькоў,
І дзяцінства напоўнена
дзежка.
Тут трапешчацца
сэрцайка птушкай —
Я іду па дарозе дамоў…
Тут малую мой лёс
мяне гушкаў
На арэлях шчаслівых гадоў.
 
Фестываль у Маладзечне — яркі прыклад, што краіну беражом. Усе ўрачыстасці (чытанні, выставы, канцэрты), а ў праграме іх больш за паўсотню, прысвечаны Году міру і стварэння.

— Мы беражліва захоўваем гісторыю і традыцыі нашай краіны і ўвасабляем у цудоўныя мерапрыемствы ў розных гарадах, раёнах, абласных цэнтрах, сталіцы. У Маладзечне сабраны лепшыя дасягненні і напрацоўкі ў сферы культуры, — падкрэсліў міністр культуры Анатоль Маркевіч.
 
На фасадзе мясцовага Палаца культуры ў гонар народнага артыста Беларусі, ідэйнага натхняльніка фестывалю Міхаіла Фінберга ўсталявалі мемарыяльны знак. Салісты Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра, які сёння носіць імя свайго стваральніка і мастацкага кіраўніка, падкрэслілі: маэстра ўклаў усё жыццё ў фестываль на маладзечанскай зямлі.
 
Сапраўдная зорка свята — кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Алег Елісеенкаў, выхадзец з гэтых мясцін. Яго аўтарскі вечар прэм'ер і эксперыментаў прайшоў у поўнай зале Палаца культуры. 

Фестывальны брэнд — Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Сёлета выступіў 21 удзельнік, а Гран-пры і спецыяльную прэмію імя Уладзіміра Мулявіна атрымаў Данііл Савеня з Мінскай вобласці. Хлопцу хутка споўніцца 19 гадоў. Зараз ён студэнт Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Да таго ж парадаваў сваім візітам на фестываль Іван Дзятлаў, пераможца праекта «Фактор.by». Адна з песень, якую ён праспяваў, легендарная «Вераніка». На ўрачыстых адкрыцці і закрыцці свята сабраліся самыя моцныя зоркі беларускай эстрады. Але да арганізатараў ёсць прапанова: каб на галоўнай сцэне гледачы маглі пазнаёміцца і з сучаснымі беларускімі паэтамі, тым больш яны ёсць, і спадчына ў іх багатая.
 
 
У Маладзечна прыехалі жыхары іншых гарадоў, госці з Расіі. Народны артыст Анатоль Ярмоленка адзначыў па-беларуску, што ў амфітэатры шмат моладзі — і гэта прыемна. «Можаце мне перакласці, што гаворыць спявак», — папрасіў мяне масквіч. Ён гаворыць пра моладзь, а яшчэ, што мы заўсёды рады гасцям. Я так пераклала.
 
ФОТА: sb.by
 
Па матэрыялах: https://www.sb.by/articles/na-arelyakh-shchaslivykh-gado.html
 
поделиться в: