Фінал Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ў рамках ХХІІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2024” адбудзецца 15 чэрвеня ў Палацы культуры

03.06.2024

Фінал Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ў рамках ХХІІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2024” адбудзецца 15 чэрвеня ў Палацы культуры г.Маладзечна.

Рэпетыцыі ўдзельнікаў конкурсу з Заслужаным калектывам Рэспублікі Беларусь Нацыянальным акадэмічным канцэртным аркестрам Беларусі імя М.Я. Фінберга адбудуцца 4, 5 і 6 чэрвеня ў Мінску.

Па традыцыі ўдзел у Нацыянальным конкурсе маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні прымуць 21 канкурсант – па 3 прадстаўнікі ад кожнай вобласці, а таксама горада Мінска.

Падчас другога тура рэспубліканскага этапу (канцэртная зала Палаца культуры г.Маладзечна, пачатак у 11.30) выканаўцы выступяць на сцэне перад журы пад “мінус 1”, а літаральна праз некалькі гадзін – у трэцім туры (канцэртная зала Палаца культуры г.Маладзечна, пачатак у 15.00) – канкурсанты выканаюць заяўленыя кампазіцыі ў суправаджэнні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М.Я. Фінберга.

Мастацкі кіраўнік Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні – Максім Мікалаевіч Рассоха.