Інтрыга маладзечанскага фестывалю – хто стане ўладальнікам Гран-пры Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ў 2024 годзе?

04.06.2024

Інтрыга маладзечанскага фестывалю – хто стане ўладальнікам Гран-пры Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ў 2024 годзе – зусім скора будзе раскрытая! Пакуль жа канкурсанты рыхтуюцца да фіналу, які адбудзецца 15 чэрвеня ў Палацы культуры г.Маладзечна. З 4 па 6 чэрвеня запланаваны рэпетыцыі ўдзельнікаў конкурсу з Нацыянальным акадэмічным канцэртным аркестрам Беларусі імя М.Я. Фінберга пад кіраўніцтвам Максіма Мікалаевіча Рассохі.

Па традыцыі ўдзел у Нацыянальным конкурсе маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні прымуць 21 чалавек – па 3 прадстаўнікі ад кожнай вобласці, а таксама горада Мінска:

 

БРЭСЦКАЯ ВОБЛАСЦЬ

Аляксандра Гесь

Марыя Назарава

Максім Цімакоў

 

ВІЦЕБСКАЯ ВОБЛАСЦЬ

Яна Жураўская

Валерыя Кавалеўская

Андрэй Кот

 

ГОМЕЛЬСКАЯ ВОБЛАСЦЬ

Злата Раковіч

Паліна Казакевіч

Лізавета Свірыдава

 

ГРОДЗЕНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ

Паліна Бекіш

Ульяна Захаркевіч

Расціслаў Чарнецкі

 

МАГІЛЁЎСКАЯ ВОБЛАСЦЬ

Надзея Дзегцярова

Ганна Дук

Ілля Кубракоў

 

МІНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ

Алеся Адамчык

Вераніка Высоцкая

Даніэла Цеплякова

 

Г. МІНСК

Святлана Хартановіч

Ангеліна Самалётава

Алена Чыгілейчык

 

Жадаем усім удзельнікам конкурсу творчага натхнення і добрага настрою на рэпетыцыях і з нецярпеннем чакаем усіх у Маладзечне!