Рэпетыцыі ў Мінску завершаны! Канкурсантаў чакаюць у Маладзечне!
07.06.2024Учора ў Мінску завяршыліся рэпетыцыі ўдзельнікаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні з Нацыянальным акадэмічным канцэртным аркестрам Беларусі імя М. Я. Фінберга пад кіраўніцтвам Максіма Мікалаевіча Рассохі.
На працягу трох дзён – з 4 па 6 чэрвеня – вакалісты працавалі ў тандэме з прафесійным калектывам.
Праз тыдзень – 15 чэрвеня – 21 канкурсант выйдзе на сцэну Палаца культуры г.Маладзечна і будзе спаборнічаць за Гран-пры конкурсу і Спецыяльны прыз імя У.Мулявіна.
Падчас другога тура рэспубліканскага этапа артысты выканаюць песні пад мінусавую фанаграму. У трэцім туры выконваць заяўленны рэпертуар вакалісты будуць у суправаджэнні знакамітага аркестра.
Дарэчы, тэлеканал “Беларусь 3” будзе праводзіць прамыя трансляцыі творчага спаборніцтва, аднак арганізатары шчыра запрашаюць гасцей фестывалю далучыцца да конкурснага мерапрыемства і атрымаць асалоду ад беларускай песні ў выкананні самых таленавітых пачынаўчых артыстаў нашай краіны!
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні адбудзецца ў Амфітэатры падчас гала-канцэрта закрыцця фестывалю “Маладзечна – 2024” 15 чэрвеня ў 21.00.
ПРАГРАМА
Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ў рамках ХХІІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2024”
(15 чэрвеня 2024 года)
Палац культуры г.Маладзечна
11.30 – ІІ тур рэспубліканскага этапа
(канцэртная зала)
Палац культуры г.Маладзечна
15.30 – ІІІ тур рэспубліканскага этапа
(канцэртная зала)
Амфітэатр
21.00 – цырымонія ўзнагароджання пераможцаў падчас гала-канцэрта закрыцця фестывалю
Выкарыстаны фота БЕЛТА.