Запрашаем далучыцца да прэс-канферэнцыі “Захаванне і папулярызацыя нацыянальнай культуры і літаратуры"

10.06.2024

Напярэдадні правядзення XXIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2024” у Прэс-цэнтры Дома прэсы (г.Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10А) 11 чэрвеня 2024 г. у 11.00 адбудзецца прэс-канферэнцыя на тэму “Захаванне і папулярызацыя нацыянальнай культуры і літаратуры”.

На прэс-канферэнцыі будуць асветлены такія пытанні, як праграма фестывалю і яго адметныя асаблівасці ў гэтым годзе, якія дасягненні нацыянальнай культуры і літаратуры будуць прадстаўлены на пляцоўках фестывалю, якую ролю займае правядзенне Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні, як сёння папулярызуецца беларускае мастацтва і літаратура і інш.

 

Удзел у прэс-канферэнцыі прымуць:

Талпека Алена Валер’еўна – кансультант упраўлення прафесійнага мастацтва галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапремстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь;

Шахоцька Ала Канстанцінаўна – начальнік галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта;

Ананьева Вольга Юр’еўна – начальнік аддзела культуры Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта;

Рассоха Максім Мікалаевіч – мастацкі кіраўнік-галоўны дырыжор дзяржаўнай установы “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь імя М.Я. Фінберга”, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні XXIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2024”;

Стэльмах Алена Анатольеўна – намеснік старшыні грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”;

Осіпава Ніна Віктараўна – галоўны рэжысёр гала-канцэрта адкрыцця XXIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2024”, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь;

Гвоздзева Міёра Валер’еўна – галоўны рэжысёр гала-канцэрта закрыцця XXIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2024”;

Качароўскі Дзмітрый Фёдаравіч – артыст-вакаліст (саліст) дзяржаўнай установы “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь імя М.Я. Фінберга”, Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, пераможца Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ў 2001 годзе;

Шыбаева Маргарыта – лаўрэат I ступені Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ў 2023 годзе.

 

Акрэдытацыя па тэл.: +375 17 311 16 23, +375 17 311 16 24, +375 29 375 97 10.

Прамую трансляцыю прэс-канферэнцыі можна будзе паглядзець на YouTube-канале РУП “Дом прэсы”.