Прэзентацыя Рэспубліканскага літаратурна-патрыятычнага праекта “Бачу Беларусь такой”

11.06.2024

Весела і душэўна стартаваў ХХIII Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2024”. У малой зале Палаца культуры прэзентацыя Рэспубліканскага літаратурна-патрыятычнага праекта “Бачу Беларусь такой” сабрала па-сапраўднаму шчырую і ветлівую публіку.

Прэзентацыя рэспубліканскага літаратурна-патрыятычнага праекта “Бачу Беларусь такой”, изображение №1Прэзентацыя рэспубліканскага літаратурна-патрыятычнага праекта “Бачу Беларусь такой”, изображение №2

У рамках праекта да жыхароў Маладзечна завіталі народны артыст Беларусі Эдуард Ханок, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах, член саюза пісьменнікаў Уладзіслаў Цыдзік.

Прэзентацыя рэспубліканскага літаратурна-патрыятычнага праекта “Бачу Беларусь такой”, изображение №3

На пачатку мерапрыемства ўсе жадаючыя маглі азнаёміцца з фотавыставай Уладзіслава Цыдзіка “Бачу Беларусь такой”. У ёй аўтар адлюстраваў самыя прыгожыя краявіды Беларусі, каб перадаць свае пачуцці да нашай краіны праз любімую справу – фатаграфаванне.

Прэзентацыя рэспубліканскага літаратурна-патрыятычнага праекта “Бачу Беларусь такой”, изображение №4

А вось Алена Стэльмах падаравала маленькім гасцям сустрэчы падарожжа ў казачны свет сваіх твораў. Разам з ёй на Нацыянальны фестываль завіталі павучок Славік, Лясун, крумкач і іншыя героі яе кніг. Пісьменніца шчыра павіншавала ўсіх з пачаткам фестывалю і пажадала цікавых святочных дзён.

Прэзентацыя рэспубліканскага літаратурна-патрыятычнага праекта “Бачу Беларусь такой”, изображение №5Прэзентацыя рэспубліканскага літаратурна-патрыятычнага праекта “Бачу Беларусь такой”, изображение №6Прэзентацыя рэспубліканскага літаратурна-патрыятычнага праекта “Бачу Беларусь такой”, изображение №7

Сапраўднай зоркай мерапрыемства стаў Эдуард Ханок. Ён распавёў пра свой творчы шлях, самыя знакамітыя кампазіцыі і іх лёс. Здзівілі залу і падборка сучасных песен у выкананні кампазітара, і аўтарскія забаўляльныя творы. Публіка падпявала і апладзіравала, а смех і авацыі гучалі на працягу ўсёй сустрэчы.

Прэзентацыя рэспубліканскага літаратурна-патрыятычнага праекта “Бачу Беларусь такой”, изображение №8Прэзентацыя рэспубліканскага літаратурна-патрыятычнага праекта “Бачу Беларусь такой”, изображение №9

Першае мерапрыемства ў рамках ХХIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2024” у Палацы культуры завяршылася на пазітыўнай ноце: сумеснымі фотаздымкамі, аўтографамі і шчырымі словамі падзякі.

Прэзентацыя рэспубліканскага літаратурна-патрыятычнага праекта “Бачу Беларусь такой”, изображение №10Прэзентацыя рэспубліканскага літаратурна-патрыятычнага праекта “Бачу Беларусь такой”, изображение №11