Прэзентацыя кнігі Тамары Аўсяннікавай “Першацветы”
11.06.2024У рамках перадфестывальнага тыдня 11 чэрвеня ў Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча прайшла прэзентацыя новай кнігі Тамары Іванаўны Аўсяннікавай “Першацветы”.
Распачалі мерапрыемства Аляксандра Аляксеенка і Ганна Цітова – навучэнкі Маладзечанскай дзіцячай школы мастацтваў. Дзяўчаты для настрою прысутных выканалі творы беларускіх кампазітараў.
Павіншаваць аўтара з выхадам новага зборніка прыйшло шмат гасцей. Урачыстае слова ўзяў журналіст, празаік, публіцыст Аляксандр Аляксандравіч Хазянін.
Тамара Іванаўна расказала пра напісанне кнігі, пра афармленне і вокладку, пачытала вершы. Дарэчы, афарміцелем новага зборніка стаў старшыня Маладзечанскага аддзялення Саюза мастакоў Беларусі Рыгор Мяжуеў.
Прыемным сюрпрызам для гасцей стала выступленне народнага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля “Крынічанька”, які далучыўся да віншаванняў і выканаў свае цудоўныя песні.
Па інфармацыі з тэлеграм-канала “Культурныя людзі Міншчыны”